Усвейка, рака. Чашніцкі раён
- Подробности
- Створана 25.11.2019 08:40
- Адноўлена 25.11.2019 09:47
Усвейка, Усвіж-Бук – правы прыток р. Улы. Даўжыня 116 км. У вярхоўі каналізаваная. Цячэ ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны в. Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна. Вадазбор – 708 км². Дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная і аблесеная раўніна. Найбольшы прыток – Чарвінка (справа). Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае. Шырыня даліны 1–1,5 км. Пойма ў нізоўі зліваецца з балотамі. Рэчышча ў верхнім цячэнні часткова выпрастана, у сярэднім і ніжнім звілістае, шырыня 6–10 м. Берагі пераважна стромкія, зарослыя мяшаным лесам.
ЛІТАРАТУРА
1. Сяцко Ф. І. Усвейка / Ф. І. Сяцко // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 170.
2. Усвейка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 428.
3. Усвейка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкал.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 3 : Климат и вода. – С. 460.