Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лукомка, рака. Чашніцкі раён

 

Лукомка (Лукамка, Уюнок) – рака ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток р. Ула (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 53 км, плошча вадазбору 831 км2, сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,4 м3/с. Выцякае з Лукомскага возера каля г. Новалукомль, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша па Чашніцкай раўніне, вусце ў межах г. Чашнікі. Асноўны прыток – р. Югна (справа). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400–600 м, у ніжнім цячэнні да 5 км. Пойма перарывістая, у вярхоўі і вусцевай частцы забалочаная; шырыня 200–500 м, на забалочаных участках да 1,6 км. Рэчышча моцназвілістае, шырынёй 15–20 м у верхнім цячэнні, 8–12 м на астатнім працягу. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 42 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным ўзроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 сутак. Каля в. Рудніца Лукомскае вадасховішча. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

 

Рака Лукомка. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Рака Лукомка. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Рака Лукомка. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Лукомка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 260.

2. Лукомка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкал.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 3 : Климат и вода. – С. 260.

3. Расная, Л. Б. Лукомка / Л. Б. Расная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3 : Катэнарыя–Недайка. – С. 218.