Дзіва, рака. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 11.05.2020 08:40
- Адноўлена 11.05.2020 10:01
Рака Дзіва знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Даўжыня 29 км. Плошча вадазбору 631 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,09 %.
Дзіва выцякае з воз. Урада (Лепельскі раён, у 27 км на паўночны ўсход ад г. Лепель), працякае на працягу 29 км па Ушацкім раёнё праз чатыры возеры Атолава (у 16 км на ўсход ад г. п. Ушачы, паміж вёскамі Загор'е, Казяні, Пілатоўшчына, Губінка, Кугоні, Зарэчча і Косаўшчына), Турасы (у 24 км на ўсход ад г. п. Ушачы), Бярозаўскае (каля в. Бярозава, у 23 км на ўсход ад г. п. Ушачы) і Павульскае (у 18 км на паўночны ўсход ад г. п. Ушачы, паміж вёскамі Павулле, Двор Павулле, Сонькін Рог, Цётча, Гарадок і Гарбаціца). Каля в. Янова Ушацкага раёна р. Дзіва ўпадае ў Яноўскае возера, якое знаходзіцца на мяжы Ушацкага і Полацкага раёнаў.
Каля 12 % вадазбору р. Дзіва прыпадае на 130 азёр Ушацкай групы. Пры выхадзе з кожнага возера на некаторай адлегласці рака не замярзае нават у самы моцны мароз, а над вадой стаіць пара. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша.
ЛІТАРАТУРА
1. Дзіва // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 159.
2. Дива // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 148.