Вымна, возера. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 08:40
- Адноўлена 05.05.2017 05:37
Вымна – возера ў Віцебскім раёне. Плошча 2,1 км2. Найбольшая глыбіня 9,6 м. Даўжыня 2,95 км. Найбольшая шырыня 1,09 км. У басейне р. Каспля, каля в. Вымна.
Схілы катлавіны вышынёй 5–8 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком. Дно выслана пяском, на глыбакаводдзі – глінай. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 20–90 м. Праз возера цячэ р. Вымнянка.
ЛІТАРАТУРА
1. Вымна // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 121.
2. Вымно // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Бровкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 105.
3. Ловейкина, С. Как очистить озеро? [Вымно] / С. Ловейкина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2003. – 20 верас. – С. 2.