Заронава, возера. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 08:40
- Адноўлена 05.05.2017 05:38
Заронава, Заронаўскае возера – возера на мяжы Віцебскага і Шумілінскага раёнаў Віцебскай вобласці. Плошча 3,58 км2. Найбольшая глыбіня 13,5 м. Даўжыня 7,6 км. Найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лінн 21,3 км. Плошча вадазбору 146,6 км2.
У басейне р. Шэвінка, за 12 км на ўсход ад г. п. Шуміліна, каля в. Заронава Віцебскага р-на. Схілы катлавіны вышынёй 10–17 м, часткова пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі супадаюць са схіламі, у залівах на захадзе і ўсходзе сплавінныя. Падводная частка катлавіны падзяляецца на некалькі замкнёных глыбакаводных плёсаў. На паўднёвым усходзе 5 астравоў агульнай плошчай 3 га. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, уздоўж паўночных берагоў пясчана-галечнае з валунамі. Глыбакаводная зона ілістая. Упадаюць 10 ручаёў, у т. л. адзін з возера Княжно; выцякае р. Заронаўка. Зарастае да глыбіні 2–3 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Аўчыннікава, Р. Азёрная Заронаўка / Р. Аўчыннікава // Віцебскі рабочы. – 1990. – 11 кастр. – С. 3.
2. Заронава // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 197–198.
3. Зароново // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Бровкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 190.
4. Заронава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1983. – Т. 2. – С. 338.