Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лосвіда, возера. Віцебскі раён

 

Лосвіда – возера у басейне р. Храпаўлянка, каля вёсак Вялікае і Малое Лосвіда. Плошча 11,42 км2, глыбіня 20,2 м, даўжыня 7,08 км, найбольшая шырыня 4,88 км, даўжыня берагавой лініі – 25,6 км. Плошча вадазбору 107,4 км2.

У басейне р. Лужасянка, за 7 км на поўдзень ад г. Гарадок, каля вёсак Вялікае Лосвіда і Малое Лосвіда. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м (на паўночны захад і захад да 4 м), на поўнач і ўсход стромкія, парослыя лесам, часткова разараныя. 3 вялікія залівы, паўночна-заходні аддзелены ад возера пясчанай водмеллю (глыбіня 0,2 м). Берагі вышынёй ад 0,5 м да 1,5 м, месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі, на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе нізкія, часткова забалочаныя. Падводная частка катлавіны складанай будовы (упадзіны чаргуюцца са шматлікімі мелямі). Шырыня зоны мелкаводдзя ад 5–25 м у залівах да 200– 250 м уздоўж паўднёвых і паўднёва-ўсходніх берагоў. Дно ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 6 м выслана пяскамі, на ўсходзе і поўначы пясчана-галечнымі адкладамі і валунамі. Уздоўж берагоў зарастае надводнай расліннасцю, шырыня паласы ад 10–15 м да 120–150 м. Падводная расліннасць высцілае дно да глыбіні 5 м. У возеры растуць рэдкія для флоры Беларусі ахоўныя віды: папушнік азёрны, наяда малая і марская, гідрыла кальчаковая. Багаты жывёльны свет (каля 20 відаў рыб). У возера ўпадае р. Чарніца і 4 ручаі, на ўсходзе выцякае ручай у воз. Цыганова.

Уваходзіць у зону адпачынку Лосвіда. На беразе турбаза «Лосвіда», спартыўная база, лодачная станцыя.

 

Віцебскі раён. Возера Лосвіда. Фотаздымак  з сайта http://www.fotobel.byВіцебскі раён. Возера Лосвіда. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВіцебскі раён. Возера Лосвіда. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кірсанаў, В. Сказ пра возера Лосвіда / В. Кірсанаў // Маладосць. – 1974. – № 2. – С. 132–137.

2. Лосвіда // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 257.

3. Лосвіда // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3 – С. 208.

4. Лосвидо // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Бровкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 257.

5. Мартыненко, В. П. Макрофитная растительность оз. Лосвидо и ее изменение за 35 лет / В. П. Мартыненко, С. Э. Латышев // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2006. – № 2. – С. 128–134.

6. Падліпскі, А. Загадка возера Лосвіда / А. Падліпскі // Ленінская праўда (Віцебск). – 1976. – 24 жн. – С. 3.

7. Трапезникова, Л. Притяжение Лосвидо / Л. Трапезникова // Беларускі час. – 2006. – 19–26 мая. – С. 17.