Янавіцкае, возера. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 08:40
- Адноўлена 05.05.2017 05:39
Янавіцкае возера – у Віцебскім раёне. Плошча 1,46 км2. Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 2,82 км. Найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 7,43 км. Аб'ём вады 5,62 млн. м3. Плошча вадазбору 31,3 км2.
У басейне р. Вымнянка, за 30 км на паўночны ўсход ад Віцебска, каля г. п. Янавічы. Схілы катлавіны вышынёй 4–8 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй задзернаваныя, пад хмызняком. Берагі пясчаныя, месцамі пясчана-галечныя, на поўначы і поўдні ўчасткамі зліваюцца са схіламі, у месцы ўпадзення ручая нізкія, увільготненыя. Дно да глыбіні 1,5–2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 1,8 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у Вымнянку.
ЛІТАРАТУРА
1. Янавіцкае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 474.
2. Янавіцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5. – С. 462.
3. Яновичское озеро // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 500.