Белае возера. Бешанковіцкі раён
- Подробности
- Створана 07.08.2017 08:40
- Адноўлена 09.08.2017 08:35
Белае возера – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,67 км2. Найбольшая глыбіня 22 м, даўжыня 1,94 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня берагавой лініі 6,25 км, аб'ём вады 4,4 млн. м3, плошча вадазбору 1,74 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Заходняя Дзвіна, за 29 км на паўночны ўсход ад г. п. Бешанковічы, паміж вёскамі Белае і Пушкары. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад хмызняком, берагі высокія. Мелкаводде пясчанае. Зарастае слаба. У возеры водзіцца шыракапальцы рак, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Белае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастакі: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 68.
2. Белое, озеро // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 36.