Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гінькова возера. Глыбоцкі раён

Гінькава возера – у Глыбоцким раёне, плошча 0,51 км2. Найбольшая глыбіня 43,3 м. Даўжыня 2,2 км. Найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 4,84 км. Аб’ём вады 7,97 млн.куб м. Плошча вадазбору 4,4 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Нехрысць, за 33 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, за 4,5 км на поўнач ад в. Зябкі. Трэцяе па глыбіні на Беларусі. Схілы катлавіны вышынёй 20–30 м, вельмі стромкія, пад хмызняком. Берагі супадаюць са схіламі. Мелкаводдзе (глыбіня да 2 м) вельмі вузкае. Дно да глыбіні 6–10 м пясчанае, потым ілістае. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 25 м.

 

Возера Гінькава, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://novikserge.byВозера Гінькава, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта https://nn.byВозера Гінькава, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.panoramio.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гінькава возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 140–141.

2. Гиньково // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 124.

3. Мойсеенок, А. Тайны озера Гиньково / А. Мойсеенок // Родная прырода. – 2016. – № 7. – С. 14–16.