Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пліса, возера. Глыбоцкі раён

Пліса – возера на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў. Плошча 1,1 км2. Найбольшая глыбіня 34 м. Даўжыня 1,41 км. Найбольшая шырыня 1,16 км. Даўжыня берагавой лініі 4,22 км. Аб’ём вады 10,22 млн.куб. м. Плошча вадазбору 8,04 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Галбіца, за 18 км на паўночны захад ад г. Глыбокае, каля в. Луцк-Казлоўск. Схілы катлавіны вышынёй 1–5 м (на паўднёвым захадзе 12–13 м), пад хмызняком і валунамі. Берагі нізкія, месцамі завалуненыя, парослыя хмызняком, на паўночным захадзе абразійныя. Дно ўздоўж берагоў пясчана-жвіровае, глыбей – пясчанае (да глыбіні 7 м) і ілістае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 5 м, месцамі адсутнічае. Выцякае р. Плісаўка.

 

Возера Пліса, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://vinka-tinka.livejournal.comВозера Пліса, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://vinka-tinka.livejournal.comВозера Пліса, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта https://realt.onliner.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пліса // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 331–332.

2. Саулич, В. Сказка на озере Плисса [Глубокского р-на] / В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2008. – 24 мая. – С. 15.

3. Чумаков, Л. Малиновые закаты на Плиссе / Л. Чумаков // Родная прырода. – 2007. – № 7. – С. 22–23.