Бярнова, возера. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 28.02.2018 08:46
- Адноўлена 01.03.2018 10:54
Бярнова – возера ў басейне р. Обаль, за 3 км на захад ад в. Віраўля. У возера ўпадае р. Віраўлянка, выцякае р. Бярноўка. Плошча 2,8 км2, максімальная глыбіня 10,9 м, даўжыня 3,5 км, шырыня 1,62 км, даўжыня берагавой лініі – 10,2 км. На возеры 4 астравы агульнай плошчай каля 0,1 га. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае некалькі мысаў і заліваў. Берагі возера нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы забалочаныя. Дно карытападобнай формы. Мелкаводдзе з глыбінямі да 2 метраў займае каля 12 % плошчы возера. Дно да глыбіні ў 2 м пясчанае, глыбей пакрыта апясчаненым і гліністым ілам.
ЛІТАРАТУРА
1. Бярнова // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 88.
2. Берново // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 46.
3. Берново // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 59.