Сясіта, возера. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 28.02.2018 08:48
- Адноўлена 01.03.2018 11:01
Сясіта – возера ў басейне р. Ловаць, каля в. Зайкава. Плошча 3,45 км2, глыбіня 10,6 м, даўжыня 4,58 км, найбольшая шырыня 1,32 км, даўжыня берагавой лініі – 12,8 км. Схілы катлавіны вышынёй 5–10 м, разараныя. Берагі нізкія, месцамі парослыя хмязняком і водна-балотнай расліннасцю. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей 2 м дно выслана ілам. Мноства мелей і ўпадзін. У паўднёвай частцы возера ёсць востраў. У выніку меліярацыйных работ у басейне Ловаці ўзровень возера паніжаны на 1,2–1,5 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Сясіта // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 412.
2. Сесито // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 411.
3. Сесито // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 460–461.