Сосна, возера. Шумілінскі раён.
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:45
- Адноўлена 02.09.2020 09:00
Сосна (Міхалова) – плошча 0,71 км2. Найбольшая глыбіня 22,9 м. Даўжыня 1,28 км. Найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 4,83 км. Аб’ём вады 4,72 млн. м3. Плошча вадазбору 3,79 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Заходняя Дзвіна, за 14 км на паўднёвы ўсход ад г. п. Шуміліна каля в. Міхалова. Ёсць некалькі невялікіх заліваў і мысаў, 3 абтокі. Берагі нізкія. Дно пясчанае. Злучана з возерам Гародна. Возера і прылеглая тэрыторыя абвешчаны гідралагічным заказнікам.
Літаратура:
1. Сосна // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 392–393.
2. Сосна // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 427.