Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дрывяты, возера. Браслаўскі раён

Возера Дрывяты знаходзяцца ў басейне р. Друйка (выцякае з возера), каля паўднёвай ускраіны г. Браслаў. Плошча 36,1 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 9,86 км. Найбольшая шырыня 4,5 км. Даўжыня берагавой лініі 37,6 км. Аб'ём вады 223,5 млн. м3. Плошча вадазбору 459 км2. Схілы катлавіны пераважна пад лесам, асіметрычныя: на поўначы вышынёй 30–37 м, месцамі разараныя, на поўдні да 5 м, забалочаныя. На поўдні і паўднёвым усходзе 3 вялікія залівы. Мелкаводная зона шырокая (150–300 м) і спадзістая, глыбакаводная ўзгорыстая: упадзіны глыбінёй 10–12 м чаргуюцца з падняццямі. 6 астравоў агульнай пл. 0,92 км2. Дно да глыбіні 3,5–5 м выслана пяскамі, ніжэй – іламі і сапрапелямі (агульная магутнасць адкладаў да 11 м). На ўзровень возера значны ўплыў аказалі паглыбленне рэчышча і будаўніцтва плаціны на Друйцы: у 1926 пры ўзроўні 132 м пл. возера складала 38,2 км2, было 3 астравы, у 1958 пры ўзроўні 129 м пл. 32,6 км2 – 11 астравоў. Сярэднямесячная тэмпература вады да глыбіні 7 м у чэрвені – 17,2 °С, ліпені – 18,8 °С, жніўні – 17,8 °С. У зімовы перыяд паверхневыя тэмпературы складаюць 0,1–0,2 °С, прыдонныя – 3–3,8 °С. Возера замярзае ў канцы лістапада – пачатку снежня, лёд трымаецца да канца сакавіка, часам да сярэдзіны красавіка – пачатку мая. Шырыня паласы расліннасці ўздоўж берагоў ад 35 да 200 м. Растуць рэдкія для флоры Беларусі віды: наяда гнуткая, наяда малая, гідрыла кальчаковая. Водзяцца каля 20 відаў рыб: лешч, судак, акунь, плотка, лінь, рапушка, мянтуз, верхаводка, карась, язь, шчупак і інш., ёсць вугор. Адзначана гнездаванне ахоўнай птушкі – лебедзя-шыпуна. У возера ўпадаюць рэчкі Усвіца (злучае з возерам Іказнь), Золвіца, Акунёўка, Рака (злучае з возерам Рака), 6 ручаёў. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў, на паўночным беразе размешчана турбаза «Браслаўскія азёры».

 

 

Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Дрывяты. Фотаздымак з сайта https://fotobel.by/Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Дрывяты. Фотаздымак з сайта https://fotobel.by/Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Дрывяты. Фотаздымак з сайта https://holiday.by/Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Дрывяты. Фотаздымак з сайта https://holiday.by/Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Дрывяты. Фотаздымак з сайта https://holiday.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Регата на озере Дривяты / Д. Берникович // Народнае слова. – 2012. – 23 жн. – С. 3.

2. Браславская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 142–148.

3. Браславское ожерелье // Родная прырода. –2013. – № 3. – С. 34–35.

4. Дривяты// Браслав и его окрестности : путеводитель / авт. текста: К. Шидловский ; фото: С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 35, 38–40.

5. Дрывяты// Блакітная кніга Беларусі (водныя аб’екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 154–155.

6. Дрывяты// Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 174–175.

7. Дрывяты // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 122. – (Энцыклапедычная бібліятэка школьніка).

8. Дрывяты// Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 187.

9. Дрывяты // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 145–146.

10. Национальный парк «Браславские озера» [Изоматериал] : [комплект из 13 открыток] / авт. текста К. Шидловский ; фото С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2007. – 1 обл. (13 отд. открыток).

11. Рудаковский, И. Живая летопись Земли / И. Рудаковский // Родная прырода. – 2013. – № 6. – С. 26–43.

12. Улитенок, Г. В поисках утраченного / Г. Улитенок // Советская Белоруссия. –2011. – 25 нояб. – С. 11.

13. Шырко, В. Дзе нясе свае воды Дзісна, дзе Дрывяты спраўляюць святы / В. Шырко // Беларуская думка. – 2002. – № 2. – С. 12–21.