Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Струста, возера. Браслаўскі раён

Возера Струста – у басейне р. Друйка, за 4 км на поўнач ад г. Браслаў, знаходзіцца ў зоне адпачынку «Браслаў». Плошча 13 км2. Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб'ём вады 94,3 млн. м3. Плошча вадазбору 223 км2. Схілы катлавіны вышынёй 5–8 м (на поўначы 25–30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пераўвільготненыя, на поўначы зліваюцца са схіламі. Ёсць мноства заліваў і 7 астравоў (агульная пл. 2,58 км2; найбольшыя Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м пясчаная, трапляюцца гліны; глыбакаводную зону высцілаюць ілы, часткова сапрапелі. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6–7 м растуць харавыя водарасці, эладэя, рагаліснік, рдзесты. На захадзе ўпадае р. Акмяніца, злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельня, сцёк праз пратоку ў воз. Войса.

 

 

Браслаўскі раён раён. Возера Струста. Фотаздымак з сайта https://belkraj.by /Браслаўскі раён раён. Возера Струста. Фотаздымак з сайта https://belkraj.byБраслаўскі раён раён. Возера Струста. Фотаздымак з сайта https://belkraj.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Браславская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 142–148.

2. Национальный парк «Браславские озера» [Изоматериал] : [комплект из 13 открыток] / авт. текста: Кастусь Шидловский ; фото: С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2007. – 1 обл. (13 отд. открыток).

3. Струста// Блакітная кніга Беларусі (водныя аб’екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 352.

4. Струста// Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 399.

5. Струста // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 146. – (Энцыклапедычная бібліятэка школьніка).

4. Струсто// Браслав и его окрестности : путеводитель / автор текста: К. Шидловский ; фото:С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 46–47.

5. Струсто// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 494.

6. Струсто//Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]/ редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 143–144.

7. Струсто// Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.:Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 559–560.

8. Струсто// Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 145–146.