Касмачэўскае возера. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 13:01
- Адноўлена 29.11.2018 14:48
Касмачэўскае возера знаходзіцца ў басейне р. Еленка (выцякае з возера), за 23 км на паўднёвым захадзе ад г. Талачын, за 2 км на ўсход ад в. Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Даўжыня 1,21 км. Плошча 0,54 км2. Найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км.Найбольшая глыбіня 4 м. Аб’ём берагавой лініі 1,24 млн. м3.
ЛІТАРАТУРА
1. Касмачэўскае возера // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 196.
2. Касмачэўскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 222.
3. Касмачэўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 2 : Гатня–Катынь. – С. 512.
4. Космачевское // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 228.
5. Уладзіміраў, Ц. Касмачэўскае возера / Ц. Уладзіміраў // Наша Талачыншчына. – 2001. – 17 лістап. – С. 2.