Бярозаўскае, возера. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 11.05.2020 13:14
- Адноўлена 28.05.2020 11:34
Бярозаўскае (Бярозавае возера) – возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. У басейне р. Дзіва (цячэ праз возера), за 23 км на захад ад г. п. Ушачы, каля в. Бярозава. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Плошча 4,9 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м, максімальная шырыня 1,5 км. Даўжыня 4,1 км. Плошча вадазбору 458 км2. Аб'ём вады 12,65 млн. м3. Мясцовасць вакол пераважна ўзгорыстая, большай часткай парослая рэдкалессем і хмызняком, месцамі багністая, з невялікімі ляснымі масівамі. Схілы катлавіны вышынёй 3–5 м, усходнія пад лесам і хмызняком, на захадзе і паўднёвым захадзе разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ў цэнтральнай частцы возера, максімальная – амаль у самым цэнтры возера. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 200 м. Водзяцца вугор рачны, верхаводка, акунь, карасі залаты і срэбны, лешч, шчупак, язь, мянтуз, краснапёрка, сом (рэдка), плотка, лінь, ёрш, гусцяра.
Ракой Дзіва звязана з азёрамі Павульскае (на поўначы) і Турасы (на поўдні). Ручаямі звязана з азёрамі Плесна і Глыбач (на ўсходзе), Чырвонае і Сосенка (на паўднёвым усходзе). Упадаюць 3 ручаі. Праз возера працякае р. Дзіва.
Арганізавана прамысловая лоўля рыбы, платнае аматарскае рыбалоўства. Дазволена падводнае паляванне толькі днём.
ЛІТАРАТУРА
1. Башун, Е. Плюсы Березовского / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 22 нояб. – С. 9.
2. Берёзовское // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 45.
3. Берёзовское // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 58.
4. Берёзовское // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 43.
5. Бярозаўскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 89.
6. Радкевіч, Д. В. Морфаметрычная характарыстыка ляшча азёр Бярозаўскае, Вялікае Свіна і Ласвіда / Д. В. Радкевіч // Весці АН Беларусі. Серыя біялагічных навук. – 1993. – № 1. – С. 108–111.
7. Ушачская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 126–136.