Вяркудскае, возера. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 13:14
- Адноўлена 11.05.2020 09:28
Вяркудскае (Вяркуда) – возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, знаходзіцца ў басейне р. Тураўлянка, за 17 км на ўсход ад г. п. Ушачы, каля в. Вяркуды. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Плошча 1,8 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 2,2 км, максімальная шырыня 1,3 км, максімальная глыбіня 12 м. Аб'ём вады 10,86 млн. м3. Плошча вадазбору 9,1 км2. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Катлавіна са звілістай берагавой лініяй. Схілы вышынёй 25–30 м, пераважна пад лесам і хмызняком, на ўсходзе 5–7 м, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на поўдні нізкія, забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з 2 плёсаў. Плыткая зона пясчаная, глыбакаводная – глейкая. Адносна высокае становішча возера, прыток у яго мінералізаваных грунтавых вод, значная сярэдняя глыбіня пры невялікай плошчы перашкаджае зарастанню, глейкасці, спрыяе адкладу пясчана-глейкіх і гліністых ападкаў. Увесь год возера багата кіслародам. Паласа расліннасці шырынёй да 140 м да глыбіні 3 м.
Упадаюць тры ручаі, на паўночным захадзе злучана з воз. Павульскае.
ЛІТАРАТУРА
1. Веркудское // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 124–125.
2. Веркудское // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 84.
3. Веркудское // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 76.
4. Вяркудскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 130–131.
5. Ушачская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 126–136.