Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Доўжына, возера. Ушацкі раён

Доўжына – возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне р. Ушача, за 6 км на поўдзень ад г. п. Ушачы. Плошча 0,65 км2. Найбольшая глыбіня 17,9 м. Даўжыня 2,01 км, максімальная шырыня 0,5 км. Аб'ём вады 4,59 млн. м3. Плошча вадазбору 14,3 км2. Даўжыня берагавой лініі 5,23 км, утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Катлавіна лагчыннага тыпу, падоўжанай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны пагорыстыя, пакрытыя хваёвым лесам, вышынёй 20–26 м (на паўднёвым захадзе 7–15 м), стромкія, параслі хваёвым лесам. Берагі пад хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно ўскладнена западзінамі і мелямі, да глыбіні 4–7 м выслана пясчанымі адкладамі, а глыбей сапрапелем і ілам. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 25 м, падводная пашырана да глыбіні 5 м. На поўдні ў возера ўпадае ручай з воз. Баркаўшчына, на поўначы выцякае ручай у воз. Вячэлле.

Уваходзіць у курортную зону рэспубліканскага значэння. Недалёка знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Должино // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 160.

2. Доўжына // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 171–172.

3. Ушачская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 126–136.