Павульскае, возера. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 13:14
- Адноўлена 28.05.2020 11:37
Павульскае (Павулле, Цётча) – возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, знаходзіцца ў басейне р. Дзіва (цячэ праз возера і злучае яго з азёрамі Бярозаўскае і Янова), за 18 км на паўночны ўсход ад г. п. Ушачы, каля в. Павулле. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Плошча 8,45 км2. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 6,4 км. Плошча вадазбору 652 км2. Аб'ём вады 26,75 млн. м3. Даўжыня берагавой лініі 25 км, у паўднёвай частцы ўтварае два вузкія доўгія залівы. Плошча вадазбору 652 км2. Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 6–8 м (на поўначы і захадзе да 20 м), разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя. На паўночным усходзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй 15–25 м. Востраў плошчай 6 га. Дно выслана сапрапелем. Моцна зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. Водзяцца шчупак, уклея, карп, лешч, гусцяра, язь, плотка, краснапёрка, карасі сярэбраны і залаты, лінь, мянтуз, ёрш, акунь, судак. Упадаюць 5 ручаёў, у тым ліку з азёр Чарсцвяцкае і Вяркудскае. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае яго з азёрамі Бярозаўскае і Янова).
ЛІТАРАТУРА
1. Павульскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 318.
2. Паульское возера // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 350.
3. Паульское // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 289.
4. Паульское // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 432.
5. Ушачская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 126–136.