Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Паўазер'е, возера. Ушацкі раён

Паўазер'е (Палазер'е) – возера ва Ушацкім раёне (на мяжы з Бешанковіцкім раёнам) Віцебскай вобласці. Размешчана ў басейне р. Дзіва, за 28 км на ўсход ад г. п. Ушачы, каля в. Паўазер'е Бешанковіцкага раёна. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Плошча 8 км2. Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 4,8 км. Даўжыня берагавой лініі 17,9 км, утварае шматлікія залівы. Плошча вадазбору 30,9 км2. Катлавіна лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, складаецца з глыбакаводнага паўночнага плёса (глыбінёй да 17 м) і плыткага паўднёвага (да 9 м). Схілы катлавіны вышынёй 2–8 м, часткова разараныя, на поўначы і паўночным захадзе 20–25 м, зараслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі зліваюцца са схіламі. Дно сапрапелістае, на максімальных глыбінях ілістае. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, дно да 2 м, выслана апясчаненымі адкладамі. Ёсць 2 невялікія астравы. Расліннасць пашырана да глыбіні 3–4 м. Водзяцца шчупак, акунь, краснапёрка, уклея, акунь, лінь, плотка, гусцяра, карась залаты, рапушка еўрапейская, лешч, язь, ёрш. Упадаюць ручаі з азёр Любжанскае, Калесіна і возера без назвы, выцякае ручай у возера Крывое, на захадзе злучана канавай з возерам Мугірына.

 

Возера Паўазер’е. Фотаздымакі з сайта http://www.fotobel.by/Возера Паўазер’е. Фотаздымакі з сайта http://www.fotobel.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Бяспалы, З. На азёрных тонях / З. Бяспалы // Родная прырода. – 1993. – № 6. – С. 28–29.

2. Палазер'е // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 321.

3. Полозёрье // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 367.

4. Полозёрье // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 312.

5. Полозерье // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 450.

6. Полозёрье // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 174.