Вялікія Шквакшты, возера. Пастаўскі раён
- Подробности
- Створана 08.11.2018 09:17
- Адноўлена 21.02.2019 12:01
Вялікія Швакшты (Вялікая Швакшта) – у басейне Страчы,за 22 км на паўднёвы захад ад г. Паставы, за 8 км на Паўднёвы захадад возера Нарач. Плошча 9,56 км2. Даўжыня 4,2 км, максімальная шырыня 3,4 км, максімальная глыбіня 5,3 м. Вадазбор 94,2 км2.Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, параслі хмызняком, на паўночным усходзепад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усходняга берага да глыбіні 2 м пясчанае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыбіні 3,5 м. Злучана пратокай з возерам Малыя Швакшты.
ЛІТАРАТУРА
1. Великие Швакшты //Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 82.
2. Вялікія Швакшты // Блакітныскарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн,2007. – С. 130–131.
3. Вялікая Швакшта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 1 : Ааліты–Гасцінец. – С. 520.