Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лучай, возера. Пастаўскі раён

Лучай (Лучайскае) – у басейне Мядзелкі, каля в. Лучай. Плошча 2,51 км2. Даўжыня 3,9 км, максімальная шырыня 1,45 км, максімальная глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Вадазбор 19,1 км2. Схілы вышынёй да 7–18 м. Маецца 6 астравоў плошчай 9 га. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, разараныя або пад лугам, на поўдні і паўднёвым захадзе нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на поўначы, захадзе і паўночным захадзе невысокія ўчасткі (3–5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. У паўночна-заходняй і паўднёвай частцы возера вялікія залівы. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, на поўначы і поўдні месцамі тарфяністыя, участкамі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 70 м, пад хмызняком. Дно плоскае, 6 астравоў агульнай плошчай 0,09 км2. Ложа выслана сапрапелем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая паласа пясчаных адкладаў. Моцна зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30–200 м, пашырана да глыбіні 1,1 м; паўночна-заходні заліў зарос цалкам. На ўсходзе ўпадае ручай з Лісіцкага возера, на захадзе выцякае р. Лучайка.

Возера Лучай. Пастаўскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Лучай // Адкуль паходзяць назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна / І. Пракаповіч. – Наваполацк, 2000. – С. 27–28.

2. Лучай // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 262.

3. Лучай // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 262.

4. Лучай // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 304.

5. Лучай // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : ў 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3. : Катэнарыя–Недайка. – С. 223–224.