Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Світа, возера. Пастаўскі раён

Світа – у басейне Мядзелкі, каля в. Сіманькі. Плошча 0,83 км2. Даўжыня 1,5 км, максімальная шырыня 1,06 км, максімальная глыбіня 31 м, сярэдняя 10 м. Вадазбор 22 км2. Схілы вышынёй да 20–35 м. Маюцца 3 астравы плошчай 1,6 га. Схілы катлавіны вышынёй 20–35 м, параслі лесам, хмызняком, у верхняй частцы часткова разараныя. Берагі пад хмызняком. Пойма шырынёй 10–15 м, на З да 200 м. 3 астравы агульнай плошчай 0,016 км2. Найбольшыя глыбіні ў паўднёвай частцы возера. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей – гліністае. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 5 м. Упадаюць 3 ручаі, у тым ліку з возера Чэцверць, выцякае ручай у возера Світка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Світа // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.].– Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 326.

2. Світа // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 372–373.

3. Світа // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : ў 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька–Стаўраліт. – С. 471.

4. Свито // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 400–401.