Гомель, возера. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 06.06.2019 08:40
- Адноўлена 01.09.2020 16:17
Гомель – возера ў Полацкім раёне. Плошча 3,46 км2, найбольшая глыбіня 23 м, даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 1,2 км, даўжыня берагавой лініі 11,7 км, плошча вадазбору 744 км2. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Размешчана ў басейне р. Тураўлянка, за 18 км на поўдзень ад г. Полацк, каля в. Гомель. Складаецца з двух вялікіх плёсаў, злучаных паміж сабой вузкім і неглыбокім пралівам. Схілы катлавіны вышынёй 4–8 м, на паўднёвым захадзе да 18 м, пераважна разараныя, у ніжняй частцы параслі хмызняком. Берагі пясчаныя, участкамі галечныя і камяністыя. Дно паўночнага плёса плоскае, паўднёвага больш глыбокае, лейкападобнае са стромкімі схіламі. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае. У паўднёвым заліве востраў плошчай 0,1 га. Упадае ручай з возера Канашы, злучана пратокай з возерам Зашчаты, на якой пабудавана плаціна. Сцёк па пратоцы ў возера Суя. Шырыня паласы зарастання да 100 м. Возера зарыблялася вугром, служыць месцам адпачынку.
ЛІТАРАТУРА
1. Гомель // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 148–149.
2. Гомель // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 132–133.
3. Ляшук, С. «Гомельский родник» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2014. – 23 авг. – С. 9.
4. Факеев, В. С детьми... В рюкзаках / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2015. – 1 сент. – С. 4.
.