Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Наўліцкае, возера. Полацкі раён

 

Наўліцкае (Наўліцы) – возера ў Полацкім раёне. Плошча 3,86 км2, найбольшая глыбіня 12,9 м, даўжыня 3,43 км, найбольшая шырыня 1,74 км, даўжыня берагавой лініі 11,36 км, плошча вадазбору 11,3 км2. Размешчана ў басейне р. Ушача, за 20 км на паўднёвы захад ад г. Полацк, каля в. Наўліца. Схілы катлавіны вышынёй 3–5 м, пераважна разараныя, на поўдні некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, на захадзе і паўночным захадзе абразійныя. Вакол возера пойма шырынёй да 200 м, затарфаваная, парослая хмызняком. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная – ілістая. Расліннасць пашырана да глыбіні 6 м. Упадаюць 2 ручаі, злучана ручаём з возерам Нежлева.

 

Возера Наўліцкае. Полацкі раён. Фотаздымкі з сайта: http://www.fotobel.byВозера Наўліцкае. Полацкі раён. Фотаздымкі з сайта: http://www.fotobel.byВозера Наўліцкае. Полацкі раён. Фотаздымкі з сайта: http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Наўліцкае возера, Наўліцы // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 302.

2. Навлицкое, Навлицы // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 302.