Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Суя, возера. Полацкі раён

 

Суя – возера ў Полацкім раёне. Плошча 1,54 км2, найбольшая глыбіня 3,6 м, даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 0,82 км, даўжыня берагавой лініі 8,1 км, плошча вадазбору 787,3 км2. Размешчана ў басейне р. Тураўлянка, за 18 км на поўдзень ад г. Полацк, каля в. Плусы, на тэрыторыі зоны адпачынку Азёрная. Схілы катлавіны вышынёй 5–8 м, параслі лесам, на поўначы разараныя. Ёсць некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, на захадзе забалочаныя, на поўначы месцамі сплавінныя. Пойма шырынёй 10–20 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 8–50 м, пашырана да глыбіні 0,7 м. Злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля.

 

Возера Суя. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Суя. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта https://tech.onliner.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Смірноў, С. А. Суя / С. А. Смірноў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 46–47.

2. Суя // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 405.

3. Суя // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 441.