Янова, возера. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 06.06.2019 08:40
- Адноўлена 06.06.2019 12:13
Янова (Янаўскае) – возера ў Полацкім раёне, на мяжы з Ушацкім раёнам. Плошча 7,71 км2, найбольшая глыбіня 13,2 м, даўжыня 6,5 км, найбольшая шырыня 2,2 км, даўжыня берагавой лініі 25 км, плошча вадазбору 721 км2. Размешчана ў басейне р. Дзіва (упадае ў возера), за 23 км на поўдзень ад г. Полацк, за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Гомель. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад лесам, часткова разараныя. Берагі вышынёй да 1 м, пясчаныя, месцамі завалуненыя, на ўсходзе нізкія. На поўдні да возера прымыкае забалочаная нізіна. Мелкаводдзе шырынёй да 10 м, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Шырыня паласы зарастання 25–200 м. Упадаюць 2 ручаі, ракой Туржэц злучана з возерам Зашчаты.
ЛІТАРАТУРА
1. Кляшчук, А. Купалле на возеры Янова / А. Кляшчук // Звязда. – 2012. – 26 чэрв. – С. 8.
2. Макарэвіч, С. Ускрай блакітных азёр / С. Макарэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 23 кастр. – С. 16.
3. Янова, Янаўскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 475.
4. Яново, Яновское озеро // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 501.
5. Шушкевіч, А. Яноўскае капішча / А. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2006. – 22 жн. – С. 3.