Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Баярскае, возера. Чашніцкі раён

Возера Баярскае знаходзіцца ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў 12 км на паўночны ўсход ад г. Чашнікі, паміж вёскамі Баяры і Харакова, у басейне р. Свінка, якая працякае праз возера. Плошча возера 0,2 км2, найбольшая глыбіня 1,5 м, даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі складае 2,02 км, плошча вадазбору 17,2 км2. Схілы катлавіны пераважна разараныя. Берагі сплавінныя, на паўднёвым усходзе абразійныя. Возера акружана забалочанай поймай. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў вузкая паласа ілу і пяску. Амаль трэць плошчы возера занята расліннасцю (паласа шырынёй 10–175 м да глыбыні 1 м.)

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баярскае возера // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 57.

2. Баярскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 63.