Жэрынскае, возера. Чашніцкі раён
- Подробности
- Створана 25.11.2019 11:56
- Адноўлена 25.11.2019 10:27
Жэрынскае возера – другое па велічыне ў раёне, але неглыбокае. Плошча воднага люстэрка 8,74 км², найбольшая глыбіня 3,6 м, даўжыня 6,58 км, найбольшая шырыня 1,75, даўжыня берагавой лініі 14,85 км, плошча вадазбору 37,1 км2. Размешчана ў басейне р. Усвейка, за 9 км на ўсход ад г. Чашнікі, за 2 км на поўдзень ад п. Акцябрскі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пераважна пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, на захадзе пясчаныя, параслі хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж заходняга берага пясчанае. У паўднёвай частцы востраў плошчай 14 га. Моцна зарастае ўздоўж берагоў. Упадаюць 6 ручаёў, на захадзе выцякае ручай у р. Усвейка.
ЛІТАРАТУРА
1. Жэрынскае возера // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 166–167.
2. Жэрынскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 189.
3. Кедрык, В. Возера Жэрынскае / В. Кедрык, В. Маркевіч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1977. – 5 сак. – С. 4.