Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лукомскае, возера. Чашніцкі раён

Лукомскае (Лукомль) – возера ў Чашніцкім раёне. Плошча 37,71 км2, найбольшая глыбіня 11,5 м, даўжыня 10,4 км, найбольшая шырыня 6,5 км, даўжыня берагавой лініі 36,4 км, аб'ём вады 249 млн. м3, плошча вадазбору 179 км2. Размешчана ў басейне р. Улы. Назва ад старажытнага слова «лука», што значыць выгіб, круты паварот ракі, нізкі ці лясісты мыс. Возера ледавіковага паходжання, запруднага тыпу. Катлавіна выцягнута мерыдыяльна. Даўжыня берагавой лініі 36 км. Берагі малапарэзаныя, пераважна спадзістыя, зараслі травой, хмызняком, лесам. Дно зніжаецца да сярэдзіны, на поўначы і на паўднёва-ўсходнім напрамку знаходзяцца водмелі і астравы, якіх 5 (агульнай плошчай 0,7 км). Літаральна складзена з пясчана-ілістых, радзей з тарфяністых адкладаў. Ваганні ўзроўню вады за год складаюць 0,44 см, найбольшыя ў 1956 г. даходзілі да 0,79 см. Возера праточнае: у яго ўпадае р. Цытранка, сцёк вады праз р. Лукомку. Водазабор узгорысты, на поўдні – плоская забалочаная нізіна.

З 1969 года возера выкарыстоўваецца як ахаладжальнік Лукомскай ДРЭС. Адзначаецца «амалажэнне» возера. Бязлёдавы перыяд павялічыўся на 2 месяцы. Замярзае ў другой палове снежня, лёд (таўшчыня да 30 см) трымаецца да сярэдзіны сакавіка, да 30 % паўночна-ўсходняй часткі возера наогул не замярзае. Сярэдняя тэмпература вады за чэрвень-жнівень у зоне з прыродным тэмпературным рэжымам 19,8 0С.

Зарастае ўздоўж берагоў трыснягом і чаротам, шырыня паласы расліннасці да 250 м, каля ўсходняга берага да 20-50 м. У возеры багаты раслінны і жывёльны свет, жыве больш за 5 тыс. тон дрэйсены (двухстворкавыя малюскі), якая адфільтроўвае ўвесь аб'ём вады менш чым на 2 месяцы, што станоўча ўплывае на экалагічны стан возера. Водзяцца каля 20 відаў рыбы: лешч, плотка, акунь, гусцяра, шчупак, верхаводка, сіг, сом, язь, лінь, мянтуз, карась. Аматарская лоўля дазволена толькі ў вызначаных месцах.

У незамярзаючай частцы возера зімуюць качкі. На заходнім беразе дзіцячы аздараўленчы лагер і санаторый-прафілакторый «Сасновы бор».

 

Возера Лукомскае. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Возера Лукомскае. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Возера Лукомскае. Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Лукомскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 261.

2. Митрахович, П. Каким станет Лукомское озеро? / П. Митрахович, В. Герасимов, Г. Королев // Родная прырода. – 2004. – № 1. – С. 10–11.

3. Озеро на контроле // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 26 ліп. – С. 4.

4. Тараненко, В. Современные проблемы древнего озера / В. Тараненко // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2003. – 30 верас. – С. 3.