Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дабрамысленскае вадасховішча. Лёзненскі раён

Дабрамысленскае вадасховішча знаходзіцца ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана на рацэ Чарніца, у 10 км на паўднёвы захад ад г. п. Лёзна, у 0,6 км на паўночны ўсход ад аг. Дабрамыслі. Пабудавана ў 1962 годзе. Мае плошчу 1,2 км2, даўжыня 8 км, максімальная шырыня 0,8 км, максімальная глыбіня 6,7 м. Аб'ём вады 2,25 млн. м3. Плошча вадазбору 700 км2. Вадазбор узгорыста-раўнінны (разаранасць 30 %, заселенасць 26 %, забалочанасць 8 %), на вадазборы возера Буёўскае. Сярэдні гадавы сцёк 145,4 млн. м3. Ваганне ўзроўню на працягу года 4 м рэчышчавае, сезоннага рэгулявання. Берагавая лінія моцназвілістая, правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Склад збудаванняў гідравузла: плаціна (даўжыня 164 м), вадаскід, рэчышчавая ГЭС. Выкарыстоўваецца для мэт энергетыкі, а таксама як месца адпачынку, для купання і аматарскага рыбалоўства. На беразе вадасховішча размешчана база адпачынку «Энергетык» на 30 месцаў. Абслугоўваецца РУП «Віцебскэнерга».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дабрамысленскае // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 154.

2. Добромысленское // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн имя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 367.

3. Добромысленское // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 155.