Шэлахава, возера. Лёзненскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:16
- Адноўлена 02.09.2020 09:01
Шэлахава – возера ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Сухадроўка, у 13 км на паўднёвы захад ад г. п. Лёзна, каля в. Зубкі. Плошча 1 км2, даўжыня 2,94 км, максімальная шырыня 0,75 км, максімальная глыбіня 6,2 км. Аб'ём вады 3,89 млн. мЗ. Даўжыня берагавой лініі 6,51 км. Плошча вадазбору 8,75 км2. Катлавіна выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы вышынёй 5–8 м, спадзістыя, месцамі стромкія, у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй – разараныя. Берагі галоўным чынам зліваюцца са схіламі. Водзяцца шчупак, уклея, акунь, плотка, карась залаты, лешч, чырвонапёрка, язь, мянтуз, ёрш. Выцякае ручай Рудзіца.
ЛІТАРАТУРА
1. Агнищенко, Г. С заботой о водном богатстве / Г. Агнищенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 6 лістап. – С. 7.
2. Пациенко, Г. Колокол звонит по «маленькому Байкалу» / Г. Пациенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1997. – 25 лістап. – С. 2.
3. Шелохово // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 488.
4. Шелохово // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 608.
5. Шэлахава // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 470.