Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Звонь, возера. Ушацкі раён

Возера Звонь (Званское возера) знаходзіцца ў басейне р. Ушача, за 12 км на поўдзень ад г. п. Ушачы, каля в. Звонь.

Плошча 1,46 км2. Найбольшая глыбіня 17,9 м. Даўжыня 2,1 км. Аб'ём вады 17,4 млн. м3. Даўжыня берагавой лініі 7,04 км, утварае шэраг заліваў (найбуйнейшыя ў паўночна-ўсходняй частцы). Плошча вадазбору 17,4 км2.

Катлавіна складанага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 5–9 м (на паўночным усходзе 20–25 м), спадзістыя, пясчаныя і супясчаныя, на паўночным усходзе суглінкавыя, пераважна разараныя, на поўдні і захадзе парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, часткова пад хмызняком. Дно да глыбіні 3,5–4 м выслана пяском, глыбей – гліністым ілам і сапрапелем (на паўночным усходзе і ўсходзе). Шырыня прыбярэжнай паласы зарастання да 35 м, пашырана да глыбіні 2,5 м. Па падоўжанай восі возера трыма астравамі (агульная плошча 4,2 га) катлавіна падзяляецца на глыбакаводную паўночна-заходнюю і мелкаводную паўднёва-ўсходнюю часткі. Водзяцца акунь, плотка, ёрш, карась залаты, язь, шчупак, лешч, судак, лінь. На поўдні ўпадае ў р. Зуйніца, на поўначы выцякае ручай у воз. Вялікае Існа. Адзначаны паселішчы баброў.

Уваходзіць у зону курорта рэспубліканскага значэння «Ушачы».

 

Возера Звонь. Фотаздымак з сайта http://www.brik.org

ЛІТАРАТУРА

1. Звонь // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 203.

2. Звонь // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 193.

3. Звонь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 452–453.

4. Ушачская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 126–136.