Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Абстэрна, возера. Мёрскі раён

Абстэрна – возера ў Мёрскім раёне.

Плошча 9,89 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 5,5 км. Найбольшая шырыня 2,6 км. Даўжыня берагавой лініі 18,8 км. Аб'ём вады 50 млн. м3. Плошча вадазбору 114 км2.

У басейне р. Вята, за 14 км на захад ад г. Мёры, каля в. Пераброддзе. На ўсходзе да возера прымыкае гідралагічны заказнік «Балота Мох». Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр. Схілы катлавіны возера вышынёй да 10–15 м, зарослыя лесам, на ўсходзе разараныя.

Берагі пясчаныя. Дно складанай будовы да глыбіні 5–6 м пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Расліннасць (пераважна чарот, трыснёг) уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 100–150 м. Злучана ручаём з воз. Укля, пратокамі з азёрамі Важа і Набіста.

У 1967 годзе ўзровень возера штучна падняты на 1 м. Выкарыстоўваецца для адпачынку (дзіцячы санаторый «Расінка» каля в. Пераброддзе).

 

 

Возера Абстэрна. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Абстэрна. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Абстэрна. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Абстэрна // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 33.

2. Абстэрна // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 29.

3. Обстерно // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 322.

4. Обстерно // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 215–216.

5. Обстерно // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 167.

6. Обстерно // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн, 2008. – С. 167.