Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Важа, возера. Мёрскі раён

Важа – возера ў Мёрскім раёне.

Плошча 2,92 км2. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Даўжыня 2,62 км. Найбольшая шырыня 1,11 км. Даўжыня берагавой лініі 9,12 км. Аб'ём вады 6,67 млн. м3. Плошча вадазбору 21,5 км2.

У басейне ракі Вята, за 12 км на паўднёвы захад ад г. Мёры, за 3 км на поўдзень ад в. Пераброддзе. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр.

Схілы катлавіны на поўдні, паўднёвым захадзе і ўсходзе вышынёй 8–10 м, месцамі да 17 м, пад лесам, на поўначы і паўночным захадзе разараныя. На ўсходзе да возера прымыкае балота. Берагі месцамі сплавінныя, паўночныя і заходнія – абразійныя, часта зліваюцца са схіламі. 2 астравы агульнай плошчай 1 га. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 15–100 м да глыбіні 2 м. Злучана пратокай (шырыня 200 м) з воз. Абстэрна; упадае рэчка без назвы.

 

Возера Важа. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Важа. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВозера Важа. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Важа // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 95.

2. Важа // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 85–86.

3. Важа // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 69.

4. Важа // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 117.

5. Важа // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 583.