Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Бешанковіцкі раён

 

Для заняткаў фізічнай культурай і спортам у Бешанковіцкім раёне маецца стадыён на 860 месцаў, 16 спартыўных залаў, 56 спартыўных пляцовак, 38 прыстасаваных памяшканняў, 2 стралковыя ціры, 3 хакейныя каробкі, 14 спартыўных ядраў. Агульная плошча спартыўных залаў складае 4983 м², з іх 2838 м² у вёсцы.

Каардынацыю ўсёй працы па развіцці фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў Бешанковіцкім раёне ажыццяўляе аддзел адукацыі спорту і турызму. У структуру аддзела ўваходзяць 9 агульнаадукацыйных школ, фізкультурна-спартыўны клуб «Дзвіна» і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. У гэтых установах ажыццяўляецца работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў пытаннях развіцця фізкультуры і спорту.

У летні перыяд працуюць аздараўленчы лагер «Арляня» (в. Бараўцы), спартыўна-аздараўленчы лагер Ульскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці (в. Зорнікі).

Для арганізацыі працы на спартыўных збудаваннях і іншых аб'ектах фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння, турыстычнай працы з сельскім насельніцтвам і жыхарамі райцэнтра ў 2007 годзе створаны Бешанковіцкі ФСК «Дзвіна». На яго балансе знаходзіцца спартыўны комплекс, размешчаны ў г. п. Бешанковічы. Галоўнымі мэтамі і задачамі дадзенага спартыўнага комплексу з'яўляюцца арганізацыя і правядзенне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з насельніцтвам. Адным з важных напрамкаў работы з'яўляецца аказанне платных паслуг сродкамі фізічнай культуры і спорту насельніцтву:

– пракат спартыўнага інвентару і абсталявання;

– арэнда спартыўных і трэнажорных залаў;

– фітбол-аэробіка, тэніс;

– більярд, паслугі саўны;

– паслугі гасцініцы.

На базе спартыўнага комплексу вядуцца заняткі па атлетычнай гімнастыцы, боксе, валейболе, баскетболе, футболе і фітбол-аэробіцы. Пры ФСК «Дзвіна» адкрыта група па футболе, на базе СШ № 1 райцэнтра працуюць 2 групы па фітбол-аэробіцы для дзяцей і дарослых.

Штогод у раёне праводзяцца спартакіяды, Дні здароўя, спаборніцтвы па валейболе, баскетболе, міні-футболе, барацьбе, дзюдо, настольным тэнісе, шахматах, баскетболе, лёгкай атлетыцы на прызы Герояў Савецкага саюза – ураджэнцаў раёна К. А. Абазоўскага, Л. М. Даватара, М. Н. Ткачэнкі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акулёнак, Л. Спартыўная школа / Л. Акулёнак // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 26 кастр. – С. 2.

2. Быньков, А. Если очень захотеть... / А. Быньков // Народнае слова. – 2007. – 27 снеж. – С. 10.

3. Ерашов, А. И. Калейдоскоп ярких побед / А. И. Ерашов ; беседовал К. Субоч // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 15 мая. – С. 5.

4. Земляной, Э. За здоровьем – в «Олимпию» / Э. Земляной // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 8 кастр. – С. 2.

5. На просторах Придвинья / отв. за вып. Л. Н. Акулёнок. – Витебск : Витебская областная типография, 2012. – 46 с.

6. Павловская, Л. Забота не на словах, а на деле / Л. Павловская // Зара (Бешанковiчы). – 2006. – 24 сак. – С. 2.

7. Петухов, В. А. Словом и делом пропагандируют здоровый образ жизни / В. А. Петухов ; беседовала С. Ворошко // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 17 мая. – С. 5.

8. Спорт и туризм // Бешенковичский район : [буклет] / отв. за вып. Г. М. Шведов ; фото А. В. Ючкович.– Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 13.

9. Сыс, Е. Спорт «добрался» до села / Е. Сыс // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 1 сак. – С. 4.

10. Ціханенка, П. П. Выбіраем здаровы лад жыцця // Зара (Бешанковiчы). – 2006. – 18 мая. – С. 5.

11. Ціханенка, П. П. Дзе спорт, там здароўе / П. П. Ціханенка // Зара (Бешанковiчы). – 2008. – 25 студз. – С. 8.

12. Ціханенка, П. П. Чацвёрты паказчык у вобласці / П. П. Ціханенка // Зара (Бешанковiчы). – 2005. – 5 жн. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Бешанковіцкі фізкультурна-спартыўны клуб «Дзвіна»