Спіс помнікаў археалогіі. Бешанковіцкі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 09:34
- Адноўлена 21.03.2019 15:48
Гарадзішча за 0,1 км на ўсход ад в. Бокішава
Пляцоўка дыяметрам да 40 м умацавана збоку поля ровам (глыбіня 2–5 м). 3 паўночнага боку размешчана селішча. Адкрылі ў 1933 г. А. М. Ляўданскі і К. М. Палікарповіч, абследаваў у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Бортнікі
Пляцоўка памерам 28x30 м, вышыня над берагам каля 6 м. 3 паўднёвага боку прасочаны вал вышынёй 1,2 м і роў глыбінёй 1,5 м. Пасярэдзіне вала прарэзаны ўваход шырынёй 4 м. Культурны пласт адсутнічае. За 0,5–0,7 км на захад ад гарадзішча, каля дарогі ў в. Зарэчча. Дыяметр 20 м, вышыня 1,5 м. Гарадзішча і курган выявіў і абследаваў у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча за 1 км на ўсход ад в. Застарынне
Пляцоўка амаль круглай формы, памерам 40x41 м, узвышаецца над наваколлем на 9 м. Валы і равы адсутнічаюць. Выявіў і абследаваў у 1959 г. Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. У культурным пласце каля 1 м знойдзены фрагменты грубаляпной гладкасценнай керамікі жалезнага веку і косці жывёл. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Гарадзішча з 0,5 км на поўдзень ад в. Сінякова
Пляцоўка памерам 100x60 м, з боку поля была ўмацавана глыбокім, зараз поўзлым ровам. Выявілі ў 1933 г. А. М. Ляўданскі і К. М. Палікарповіч, абследавалі ў 1972 г. М. М. Чарняўскі, у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. У асобных месцах на пляцоўцы трапляецца культурны пласт. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча за 0,4 км на ўсход ад в. Рубеж
Пляцоўка дыяметрам 38 м. Паўночны схіл стромкі, з поўдня прасочваюцца рэшткі рова, з усходу і захаду схілы разараны. Абследавалі ў 1956–1957 гг. Л. В. Аляксееў, у 1972 г. М. М. Чарняўскі, у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. Знойдзены рэшткі лупяной керамікі днепра-дзвінскай культуры (VIII–VII ст. да н. э – IV ст. н. э.). Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Гарадзішча за 0,5 км на поўнач ад в. Янаўшчына
Пляцоўка памерам 40x20 м выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, краі гарадзішча пашкоджаны кар'ерамі. Вядома з 1971 года, даследаваў у 1972 г. М. М. Чарняўскі. Месцамі захаваўся культурны пласт да 0, 2 м. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Чарнагосце
Пляцоўка памерам 68x48 м выцягнута з поўдня на поўнач і ўзвышаецца над падножжам на 7–10 м. З паўночнага боку – роў глыбінёй 2 м і 2 валы вышынёй 2,1–2, 5 м. Зараз на пляцоўцы – могілкі. Вядома з 1964 г., абследавалі ў 1972 г. М. М. Чарняўскі, у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Курган за 0,1 км на захад ад в. Зарэчча
Вышыня 1, 5 м, дыяметр 10 м. Выявіў у 1959 г. Л. В. Аляксееў, абследаваў ў 1972 г. М. М. Чарняўскі.
Курган за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Прыгожае
Мясцовая назва Валатоўка. Дыяметр 24 м, вышыня 3,5 м. Выявіў у 1956 г. Л. В. Аляксееў, абследавалі ў 1972 г. М. М. Чарняўскі, у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі.
Курганны могільнік ў в. Бачэйкава на сядзібах I. Трашчокіна і М. Пясоцкага
2 насыпы. Вышыня аднаго 1,7 м, дыяметр 11 м, другога адпаведна – каля 2 м і каля 12 м. Вядомы з 1873 г. Абследавалі ў 1972 г. М. М. Чарняўскі, у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік паміж паўночнай ускраінай в. Давыдкавічы і паўднёвым возерам Стрыжэўскае
2 курганы вышынёй каля 1,7 м, дыяметрам 11–12 м. Выявіў у 1955–1956 гг. Л. В. Аляксееў, абследавалі ў 1967 г. Г. В. Штыхаў, у 1972 г. М. М. Чарняўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 0,8 км на паўночны захад ад в. Жарнасекава, на правым беразе р. Ула
5 круглых насыпаў вышынёй да 2 м, дыяметрам да 15 м. Адкрыў і абследаваў у 1972 г. М. М. Чарняўскі, у 1981 г. абследаваў Э. М. Зайкоўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 3 км на захад ад в. Жданова
2 круглыя курганы дыяметрам 8 м, вышынёй 1,2 м. Адкрыў у 1955 г. Л. В. Аляксееў, абследавалі ў 1972 М. М. Чарняўскі, у 1981 г. Э. М. 3айкоўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 0,3 км на поўнач ад в. Замашэнне
30 насыпаў (адзін падоўжаны – 20x12x3 м) вышынёй 2,5–3 м, дыяметрам 12–15 м. Выявіў у 1966 г. В. Штыхаў, абследавалі ў 1972 г. М. М. Чарняўскі, у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 0,1 км на паўднёвы захад ад в. Зарэчча
2 насыпы дыяметрам 10 м, вышынёй 1,5 м. Выявіў і абследаваў у 1981 г. Э. М. Зайкоўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 0,25 км на захад ад в. Узрэчча
З насыпы вышынёй 1–1,5 м, дыяметрам 11–15 м. Выявіў у 1955 г. Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1972 г. М. М. Чарняўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 2,5 км на паўднёвы захад ад в. Ульянаўка
3 курганы вышынёй 1–1,7 м, дыяметрам 6–11 м. Выявіў у 1929 г. І. Карандзей, абследаваў у 1972 г. М. М. Чарняўскі. Раскопкі не праводзіліся.
Стаянка-1. За 2 км на поўдзень ад в. Асавец
Выявіў і даследаваў у 1934 г. К. М. Палікарповіч. Культурны пласт укрыты праслойкай торфу ў 1,5 м. Знойдзены прылады працы і кераміка, характэрныя для паўночна-беларускай культуры (1-я палова II тыс. да н. э.).
Стаянка-2. За 1,5 км на поўдзень ад в. Асавец
Даследаваў у 1966–1983 гг. М. М. Чарняўскі. Культурны пласт да 1,3 м, пакрыты торфам. У ніжняй частцы яго знойдзены фрагменты неалітычных гладкасценных пасудзін з дамешкамі тоўчаных ракавін у сценках, упрыгожаных арнаментамі з насечак, наколаў, грабеньчатых адбіткаў, ямак. У верхняй частцы культурнага пласта выяўлены матэрыялы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку паўночнабеларускай культуры (абломкі гліняных штрыхаваных пасудзін з дамешкамі тоўчаных ракавін і жарствы ў сценках, арнаментаваных шчыльнымі ўзорамі з пераважна гарызантальных паясоў, насечак, грабеньчатых адбіткаў, розных ямак і наколаў). Керамічныя вырабы ўяўлялі сабой вастрадонныя, акругладонныя і пласкадонныя гаршкі, міскі і кубкі. Шмат вырабаў з рогу і косці – наканечнікі стрэл, праколкі, рыбалоўныя кручкі, гарпуны, кінжалы, сякеры, цёслы і інш. Сярод упрыгожанняў найбольш свідраваных падвесак з зубоў жывёл і падвесак з бурштыну. Знойдзены рэчы старажытнага мастацтва – драўляныя і касцяныя фігуркі чалавека, звяроў і птушак, гравіраваныя выявы людзей на кераміцы. Выяўлены частка жытла слупавой канструкцыі, рэшткі драўляных місак, дошак, агароджы з жэрдак.
Стаянка-3. За 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Асавец
Даследаваў у 1968 г. М. М. Чарняўскі. На паверхні ўзгорка трапляліся крамянёвыя прылады працы і кераміка, а ў торфе каля паўночна-ўсходняга падножжа – рэшткі драўляных збудаванняў. Адносіцца да бронзавага веку.
Стаянка-4 за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад в. Асавец
Даследаваў у 1971, 1976–1977 гг. М. М. Чарняўскі. Выяўлены матэрыялы ранняга неаліту (IV тыс. да н. э.). Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР і Дзяржаўным музеі БССР.
Стаянка-5 неаліту і ранняга бронзавага веку за 1,1 км ад в. Асавец
Выявіў у 1972 і даследваў 32 м2 у 1987, 1991 гг. М. М. Чарняўскі. Матэрыялы адносяцца да ўсвяцкай і паўночна-беларускай культур. Датуецца III – сярэдзінай II тыс. да н. э.
Стаянка-7 поздняга неаліту і ранняга бронзавага веку за 1,5 км ад в. Асавец
Выявіў у 2000 г. М. М. Чарняўскі, даследваў 96 м2 у 2000–2007 гг. М. Чарняўскі. Пашкоджана пажарам, ацалелая пляцоўка на паўднёвай ускраіне мае памеры 20x50 м. Культурны пласт падсцілаецца торфам. Знойдзена больш 13 тыс. фрагментаў керамікі, 421 крамянёвая і 251 касцяная прылады, вырабы і іх фрагменты з бурштыну, каменю, дрэва і бяросты, меднае шыла, амаль 17 тыс. фрагментаў костак млекакормячых, рыб і птушак, каля 1 тыс. фрагментаў лясных і вадзяных арэхаў і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Акулёнак, Л. На старажытных паселішчах / Л. Акулёнак // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 31 жн. – С. 7.
2. Алімава, А. Лыжка, старэйшая за Тутанхамона / А. Алімава // Витебские вести. – 2017. – 1 авг. – С. 7.
3. Асавец, археалагічныя помнікі-стаянкі каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобл. // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш], склад. Ю. А. Каласоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1. : А–К. – С. 65–67.
4. Асавец // Культура Беларусі / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1. : А–Б. – С. 266–268.
5. Гарадзішча (в. Бокішава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 125.
6. Гарадзішча (в. Бортнікі) ) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 125.
7. Гарадзішча (в. Застарынне) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 129.
8. Гарадзішча (в. Сінякова) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 131.
9. Гарадзішча (в. Рубеж) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 130.
10. Гарадзішча (в. Чарнагосце) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 134.
11. Гарадзішча (в. Янаўшчына) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 134.
12. Курган (в. Зарэчча) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 129.
13. Курган (в. Прыгожае) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 130.
14. Курганны могільнік (в. Бачэйкава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 124.
15. Курганны могільнік (в. Давыдкавічы) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 127.
16. Курганны могільнік (в. Жарнасекава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 128.
17. Курганны могільнік (в. Жданова) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 128.
18. Курганны могільнік (в. Замашэнне) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 129.
19. Курганны могільнік (в. Зарэчча) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 129.
20. Курганны могільнік (в. Узрэчча) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 131.
21. Курганны могільнік (в. Ульянаўка) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 133.
22. Леаненка, С. Крывінскі тарфянік адкрывае новыя таямніцы / С. Леаненка // Зара (Бешанковічы). – 2011. – 19 жн. – С. 4.
23. Лубнеўская, Н. Дакапацца да артэфактаў / Н. Лубнеўская // Народная газета. – 2013. – 10 жн. – С. 1, 4.
24. Стаянка-1 (в. Асавец) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 123.
25. Стаянка-2 (в. Асавец) ) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 123.
26. Стаянка-3 (в. Асавец) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 124.
27. Стаянка-4 (в. Асавец) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 124.
28. Стаянка-5 (в. Асавец) // Культура Беларусі / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1. : А–Б. – С. 267.
29. Стаянка-7 (в. Асавец) Культура Беларусі / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1. : А–Б. – С. 267.
30. Чернявский, М. М. Осовец, археологические памятники-стоянки около д. Осовец Бешенковичского р-на / М. М. Чернявский // Регионы Беларуси : энциклопедия: в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2. Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 268–270.