Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рамёствы. Бешанковіцкі раён

Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі і промысламі на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна былі тыя, вырабы якіх карысталіся попытам сярод шырокіх слаёў насельніцтва. У буйных мястэчках – гэта рамёствы кавальскае, кравецкае, шавецкае, гарбарнае, цяслярнае, ганчарнае; у вёсцы – розныя віды апрацоўкі дрэва (выраб сельскагаспадарчых прыладаў, посуду, цяслярства), апрацоўка воўны і лёну, ткацтва, бортніцтва, лесахімічныя промыслы.

Здаўна Бешанковічы і навакольныя вёскі былі вядомы як цэнтр ганчарнага, мылаварнага рамёстваў, вытворчасці гонту. У 1930-я гады працавала каля 30 майстроў-паліўнікаў, якія выраблялі паліваны посуд шырокага асартыменту (гаршкі, гарлачы, збаны, слаі, міскі, глякі, цукарніцы і інш.). Бешанковіцкая кераміка вызначалася простымі формамі, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору, рознымі памерамі, у залежнасці ад якіх вырабы мелі розныя назвы: штука (гаршчок на 10 л.), пугар (5 л.), пецярык (2,5 л.), семярык (1 л.) і інш. Рабілі таксама цацкі. З 1934 года на базе промыслу існавала арцель. У 1950–1970-я гады вырабам керамікі займаліся асобныя майстры.

На хвалі адраджэння традыцыйных культур, у наш час, узнік клуб народных майстроў «Скарбонка», які дзейнічае пры Бешанковіцкім раённым Доме рамёстваў. У яго састаў уваходзяць людзі розных узростаў і прафесій. У вёсцы Бачэйкава жыве сям'я Краско. Яны адзіныя ў раёне займаюцца традыцыйнай вышыўкай крыжыкам і знайшлі элемент кашулі народнага касцюма, па якім можна аднавіць строй адзення, характэрны нашай мясцовасці.

Ганчарствам у раёне займаецца майстар Дома рамёстваў Г. Гудоўская. Вядомым майстрам разьбы па дрэве ў раёне лічыцца А. Аўчыннікаў. У вёсцы Сокарава жывуць і працуюць мастакі-жывапісцы А. Ядрыхінскі і В. Казлоў. А. Ядрыхінскі піша карціны алеем. В. Казлоў робіць роспіс па шкле, мае цікавую калекцыю унікальных работ, традыцыйных для Віцебскай вобласці.

Народныя ўмельцы Бешанковіцкага раёна

arrow Аўчыннікава А. І. (г. п. Бешанковічы) – ганчарства, мастацкі роспіс;

arrow Варанко В. М. (г. п. Бешанковічы) – кераміка;

arrow Гудоўская Г. М. (г. п. Бешанковічы) – ганчарства;

arrow Пагарэльская А. А. (г. п. Бешанковічы) – вышыўка;

arrow Сяркоў А. М. – карнепластыка;

arrow Ханяк Г.М. (г. п. Бешанковічы) – ткацтва паясоў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бешенковичская керамика // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 382.

2. Крачкоўскі, А. Бешанковіцкія ганчары / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 1991. – 27 чэрв. – С. 4.

3. Крачкоўскі, А. Бондарства / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2001. – 26 чэрв.– С. 2.

4. Крачкоўскі, А. Валюшнае рамяство / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2001. – 26 чэрв. – С. 2.

5. Крачкоўскі, А. Гарбарства / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2001. – 3 сак.– С. 2.

6. Крачкоўскі, А. Кушнерства / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2000. – 31 кастр. – С. 4.

7. Крачкоўскі, А. Майстры кавальскай справы / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2001. – 25 жн.– С. 2.

8. Крачкоўскі, А. Паліваная кераміка / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 22 кастр. – С. 2.

9. Крачкоўскі, А. Рамёствы дрэваапрацоўкі / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2001. – 23 кастр. – С. 3.

10. Крачкоўскі, А. Ткалі жанчыны палатно / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2001. – 10 лістап. – С. 2.