Фізічная культура і спорт. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 10:33
- Адноўлена 19.10.2018 11:19
Моладзь і жыхары раёна клапоцяцца аб сваім здароўі, многія займаюцца спортам, вядуць здаровы лад жыцця. У Верхнядзвінску ёсць дзіцяча-юнацкая спартыўная школа і стадыён «Юбілейны». Актыўна дзейнічае фізкультурна-спартыўны клуб «Дзвіна».
Для карыстання жыхарам раёна прадстаўлены шматлікія спартыўныя збудаванні, такія як спартыўныя залы, стралковыя ціры, спартыўныя пляцоўкі, прыстасаваныя памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Верхнядзвінскія спартсмены пастаянна прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах і займаюць прызавыя месцы. Традыцыйнымі сталі ў раёне чэмпіянаты, кубкі і турніры па розных відах спорту. Папулярныя сярод жыхароў раёна турыстычныя злёты моладзі. Каманда раёна з'яўляецца 5-кратным чэмпіёнам вобласці па турызме. Рэгулярна праводзяцца раённыя спаборніцтвы «Беларуская лыжня».
Дзякуючы намаганням дырэктара сельгаспрадпрыемства «Асвейскі» Мікалая Мартынава, у Асвеі адкрыта дзіцячая конна-спартыўная школа, якая з'яўляецца філіялам Віцебскага абласнога цэнтра Алімпійскага рэзерву па конным спорце і каняводстве.
Ужо сёння на індывідуальныя і групавыя заняткі праводзіцца папярэдні запіс. У школы вялікія задумкі і вялікія перспектывы. Гэта круглагадзічнае абучэнне верхавой яздзе дзяцей да 60 чалавек, урокі для ўсіх жадаючых, арганізацыя праката верхавых коней, правядзенне лячэбных заняткаў для дзяцей і дарослых, прагулкі і прабегі вярхом і інш.
Мясцовая ўлада падтрымлівае і дапамагае матэрыяльна развіццю спартыўнага руху. Сярод спартсменаў Верхнядзвіншчыны вядомы:
Васюковіч Сяргей – майстар спорту Рэспублікі Беларусь па трыятлоне;
Кітун Сяргей – член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па валейболе;
Куль Аляксандр – тройчы чэмпіён Беларусі па баскетболе;
Лук'яненка Яўген – удзельнік Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане;
Лагун Сяргей – срэбны прызёр сусветнага першынства па цяжкай атлетыцы;
Тулько Павел – неаднаразовы ўдзельнік спаборніцтваў Верхнядзвінскага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, С. Соревноваться с зарубежными друзьями – интересно! / С. Александрова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 31 студз. – С. 1–2.
2. Бегунова, Е. Над Дриссой-рекой... / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 27 студз. – С. 12.
3. Быньков, А. Спортивная семья / А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 23 апр. – С. 1.
4. Верхнедвинский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 116–117.
5. Дзвінская, С. Адраджэнне вёскі пачынаецца... са спортклуба / С. Дзвінская // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 6 лют. – С. 2.
6. Дзвінская, С. За здароўем і добрым настроем / С. Дзвінская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 19 лют. – С. 1, 3.
7. Зайцева, Л. Темп задают ветераны / Л. Зайцева // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 8 мая. – С. 7.
8. Зимацкая, А. Победы стали традицией / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 5 чэрв. – С. 7.
9. Зимацкая, А. Со спортом дружим семьями! / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 18 мая. – С. 1, 4.
10. Каткоў, М. У здаровым целе здаровы дух / М. Каткоў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2005. – 27 снеж. – С. 2.
11. Пригожий, М. Расти, счет добрых начинаний / М. Пригожий // Белорусская нива. – 2006. – 9 июня. – С. 5.
12. Пригожий, М. Спорт в районном интерьере / М. Пригожий // Віцебскі рабочы. – 2006. – 29 крас. – С. 2.
13. Спорт и туризм // Верхнедвинский район : справочно-информационные материалы / Отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома ; фото В. Л. Соловьева. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 21.
14. Ярашэвіч, К. І ўспыхне зоркамі імклівы лёс / К. Ярашэвіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2001. – 10 крас. – С. 3.
15. Яцкевич, Т. Воспитывают чемпионов / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2005. – 21 дек. – С. 4.