Народная творчасць. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 08.11.2018 11:40
- Адноўлена 18.12.2018 16:30
Установы культуры займаюцца адраджэннем свят народнага каляндара. Праводзяцца Каляды, Масленіца, Купалле, Дажынкі, Вялікдзень. Знаходзяць у раёне сваё месца і сямейна-бытавыя абрады: Заручыны, Хрэсьбіны. Штогод адзначаюцца ў гаспадарках раёна Зажынкі, Дажынкі, святы ўраджаю, ладзяцца кірмашы.
Работнікі культуры збіраюць і запісваюць беларускія народныя танцы, песні, гульні, абрады, старадаўнія мелодыі і прапагандуюць іх праз канцэрты, вечары, святы народнага календара, святы вёсак, вуліц і г. д. Так, у Дзёрнавіцкім СДК назапашаны багаты матэрыял па мясцовым фальклоры: створана і папаўняецца фанатэка «Фальклор нашых вёсак», аформлены альбом «Нашы народныя святы і абрады», у Сенькаўскім СК аформлены альбомы «Легенды, паданні, цікавыя гісторыі», «Фальклор роднага краю». Усе ўстановы культуры працягваюць папаўняць альбомы «Спадчына».
Працягваюць актыўную работу вядомыя не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі, народныя калектывы, якія займаюцца адраджэннем і захаваннем інструментальнай, песеннай і харэаграфічнай, абрадавай творчасці нашага рэгіёна, з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі раённых і абласных мерапрыемстваў, фестываляў-конкурсаў. Вялікая работа па зборы песеннага фальклору ў межах раёна праводзіцца кіраўніком фальклорнага ансамбля «Крыніца» Верхнядзвінскай дзіцячай школы мастацтваў Шугалем Яўгенам Давыдавічам. Усяго праведзена 10 экспедыцый у вёскі раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандрава, С. Свята, якое заўсёды з намі / С. Аляксандрава // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 9 студз. – С. 2.
2. Аляксандрава, С. Так ачышчаецца душа / С. Аляксандрава // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 10 студз. – С. 2.
3. Арлова, Л. Народная творчасць: невычэрпныя крыніцы / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1996. – 11 чэрв. – С. 2.
4. Вішнеўская, В. Цеплыня майстэрскіх рук на выставе ў Віцебску / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2016. – 29 сак. – С. 4.
5. Карценка, А. Традыцыйныя святкаванні Каляд і Купалля ў Верхнядзвінскім раёне: (па матэрыялах сучасных фальклорных запісаў) / А. Карценка // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск, 2007. – С. 164–177.
6. Морозова, А. Сохраняя народное творчество / А. Морозова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2015. – 20 сак. – С. 2.
7. Рубель, М. Гучаць «Галасы вякоў» / М. Рубель // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 14 лістап. – С. 6.