Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя. Пасляваенны перыяд. Віцебскі раён

 

Аднаўленчыя работы на Віцебшчыне ажыццяўляліся ў вельмі цяжкіх умовах: не хапала тэхнікі, сыравіны, з вайны не вярнулася шмат спецыялістаў. Меліся цяжкасці ў забеспячэнні насельніцтва прадуктамі, таварамі першай неабходнасці, жыллём.

3 кожным годам паскараліся тэмпы аднаўлення народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы раёна. Так, у 1948 г. 20 калгасаў асвоілі даваенныя пасяўныя плошчы. Па стане на 19 снежня 1948 г. у раёне пабудавана 4645 дамоў, у якія былі ўселены 5387 сямей калгаснікаў. На былых папялішчах з'явіліся добраўпарадкаваныя населеныя пункты ў калгасах «2-я бальшавіцкая вясна», «Барацьбіт» і «Чырвоны Двор» Нікалаёўскага сельсавета, «Працаўнік» Старасельскага сельсавета і інш. Галоўным дасягненнем трох пасляваенных гадоў стала ліквідацыя страшнага наступства нядаўняй вайны – зямлянак.

Аднаўленне ў раёне вялося на ўсіх участках народнай гаспадаркі, культуры, аховы здароўя, асветы.

Ужо ў 1946 г. быў праведзены першы раённы агляд мастацкай самадзейнасці. Адначасова з вытворчым будаўніцтвам узводзіліся і будынкі для ўстаноў культуры. Спачатку такія, што дазвалялі размясціць бібліятэку, сабраць людзей, даць невялікі канцэрт. Для хат-чытальняў выдзялялася мастацкая і палітычная літаратура, шашкі, шахматы, даміно.

Вялікая ўвага ўдзялялася ў раёне аднаўленню народнай адукацыі. Па стане на 15 лютага 1945 г. у Віцебскім раёне было 52 школы, у тым ліку пачатковых – 41, няпоўных сярэдніх – 9, сярэдніх – 2, у Суражскім раёне – 43 школы, у тым ліку пачатковых – 34, няпоўных сярэдніх – 8, сярэдніх – 1.

У першыя пасляваенныя гады пашыралася сетка медыцынскіх устаноў. У 1945 г. у раёне працавалі 3 урачы і 29 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Пасля заканчэння вайны сельская гаспадарка раёна знаходзілася ў цяжкім стане, нягледзячы на тое, што дзяржава выдзеліла калгасам і саўгасам значную колькасць трактароў, сеялак, шмат іншай тэхнікі, мінеральных угнаенняў, насення, жывёлы.

У 50-я гады кіраўніцтва краіны ажыццявіла шэраг аграрнапалітычных мер, якія станоўча паўплывалі і на развіццё сельскай гаспадаркі Віцебскага раёна. Першай такой мерай стала ўзбуйненне гаспадарак. Гэта давала магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць тэхніку, павышаць культуру земляробства, сканцэнтроўваць небагатыя сродкі на будаўніцтве гаспадарчых аб'ектаў.

Наступная і найбольш прынцыповая мера: калгасы атрымалі права мець у сваёй уласнасці тэхніку, якая да гэтага належала дзяржаўным машынна-трактарным станцыям. У 1958 годзе Віцебская, Мазалаўская і Сялюцкая МТС у Віцебскім раёне, Задзвінская і Суражская МТС у Суражскім былі рэарганізаваны, і калгасы цяпер маглі самастойна распараджацца машынна-трактарным паркам, аператыўна манеўраваць ім. I, нарэшце, у другой палове 50-х гадоў з горада ў калгасы на пасаду старшыняў было накіравана шмат адказных партыйных работнікаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў.

У выніку ажыццёўленых мер па ўдасканаленні калектыўнага гаспадарання на зямлі, рэалізацыі яго нявыкарыстаных рэзерваў паступова пачалі паляпшацца справы ў асобных гаспадарках раёна.

У другой палове 60-х гадоў у раёне закладваюцца асновы планавай племянной работы ў жывёлагадоўлі, была створана племянная станцыя (в. Прыгарадная). Жывёлаводы Віцебшчыны пераходзілі на механізаванае даенне кароў.

Адным з важных накірункаў інтэнсіфікацыі земляробства стала меліярацыя зямель, якую паспяхова ажыццяўляла Мазалаўскае спецыялізаванае будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі. Гэтым прадпрыемствам уведзена шмат аб'ектаў водазабеспячэння, арашэння ў агародніцкіх гаспадарках.

Значна пашырыўся машынна-трактарны парк раёна. У 1967 годзе на палях калгасаў і саўгасаў працавала 905 трактароў, 252 збожжаўборачныя камбайны. У распараджэнні сельскіх гаспадарак было 525 грузавых аўтамабіляў.

Умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база гаспадарак раёна, і адпаведна раслі іх працоўныя дасягненні. Так, за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі ў 1966 годзе было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы свінарцы калгаса імя Калініна Р. I. Дарафеенка, старшыні калгаса імя Чырвонай Арміі М. I. Кацу, даярцы саўгаса «Рудакова» Г. Е. Мікалаевай. У 1970 годзе калгас імя Кірава і саўгас «Рудакова» былі ўдастоены дыплома II ступені ВДНГ СССР, а калгас імя Дзімітрава – дыплома III ступені.

У 70-я гады ў раёне ажыццяўлялася шырокая праграма жыллёвага і гаспадарчага будаўніцтва. За 1971–1977 гады пабудавана 756 кватэр, 22 збожжасховішчы, 27 механізаваных такоў, 55 жывёлагадоўчых памяшканняў, 4 свінаводчыя комплексы на 34 тысячы месц, малочна-таварны комплекс на 800 галоў у саўгасе «Рудакова», парнікова-цяплічны камбінат агульнай плошчай 3 гектары і іншыя аб'екты. У раёне пракладзена 45,1 кіламетра водаправодных сетак, 196 кіламетраў дарог з цвёрдым пакрыццём. Усе цэнтральныя сядзібы гаспадарак былі звязаны аўтобуснымі маршрутамі з абласным цэнтрам. У гэты перыяд пабудаваны вёскі Акцябрская, Кіраўская, Копці, Тулава з усімі камунальнымі выгодамі і культурна-бытавымі ўстановамі.

У апошнія гады ў сельскай гаспадарцы Віцебскага раёна адбыліся значныя пераўтварэнні. Перавод эканомікі на рыначныя ўмовы выявіў шмат новых формаў гаспадарчай дзейнасці пры ўмела прадуманай арганізацыі.

Калгасы пераўтвораны ў сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы, у закрытыя акцыянерныя таварыствы, а саўгасы – у камунальныя унітарныя сельгаспрадпрыемствы.

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах аднаўляецца парк сельгастэхнікі. За апошнія гады гаспадаркі набылі 100 камбайнаў і 90 трактароў.

Жывёлагадоўчыя фермы перааснашчаюцца навейшым абсталяваннем па еўрапейскай малазатратнай тэхналогіі. У 10 гаспадарках на фермах адноўлена халадзільнае абсталяванне з даільнымі апаратамі. Будуюцца новыя фермы ў акцыянерным таварыстве «Альгоўскае» і эксперыментальнай базе «Тулава».

 

Святкаванне 90-годдзя Віцебскага раёна. Фотаздымак з сайта http://www.pridvinje.byВіцебскі раённы Дом культуры ў аграгарадку Ноўка. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.comЦяплічны камбінат ААТ «Рудакова». Фотаздымак з сайта http://rudakovo.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. З руін і папялішчаў // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 633–644.

2. Ильичев, В. Помнит земля суражская / В. Ильичев // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2003. – 25 кастр. – С. 1.

3. Кухарева, В. Сураж. Октябрь 43-го... / В. Кухарева // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 21 чэрв. – С. 2.

О жизни поселка в первые дни после освобождения.

4. Мезенцев, В. Возрождение / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2004. – 19 кастр. – С. 3.

5. Табуноў, А. В. Аднаўленне гаспадаркі. Віцебскі раён у 1950-я – 1980-я гг. // Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 150–152.

6. Терещенко, В. «Меланьин колхоз» / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2004. – 23 сак. – С. 3.