Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рамёствы. Віцебскі раён

У Віцебскім раёне выяўлена каля 200 майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Гэта майстры па ткацтве, вышыўцы, лозапляценні, саломапляценні, разьбе па дрэве, кераміцы, мастацкай апрацоўцы скуры.

Народныя традыцыі лозапляцення ў раёне захавала Ірына Кротава з аг. Вароны. Жанчына займаецца рамяством ужо даволі працяглы час. Цікавасць да гэтай справы яна прывіла сваёй дачцэ. Майстрыцы плятуць кошыкі, бочачкі, бутэлькі, а таксама розныя цікавыя сувеніры.

Некалькі гадоў назад Ірына Кротава стала членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Цікавыя вырабы з ільна (льняныя сумкі), гліняныя сувеніры, кручаныя паясы стварае майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, метадыст па народным мастацтве Цэнтра рамёстваў Наталля Канькова.

Жыхарка аг. Акцябрская Віцебскага раёна Марыя Ухваронак асвоіла выраб лялек-скруткаў. Яна вырабляе забаўныя фігуркі ў яркіх сукенках і хустках. Лялькі-скруткі здаўна рабілі ў простых сем'ях для гульняў і як абярэг: іх падвешвалі над люлькай. Цацкі рабілі без твараў, бо лічылі: у твар можа ўсяліцца злы дух. Марыя Ухваронак захавала ўсе традыцыі вырабу лялек.

Майстрыха з аг. Акцябрская Ларыса Калеснік развівае такі цікавы від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як бісерапляценне ў спалучэнні з натуральным камянём. У яе прыгожых каралях, бранзалетах з яркім фарбавым бісерам гарманіруюць карал, аметыст, сердалік. Майстрыха таксама вырабляе са скуры бранзалеты, кулоны, дэкаратыўныя вазы.

Добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, дзякуючы пастаянным ўдзелам у міжнародных фестывалях майстроў, Ігар Яўсціхаў, народны майстар, кіраўнік узорнай студыі мастацкай выпрацоўкі скуры «Эксклюзіў» раённага Дома культуры ў в. Ноўка Віцебскага раёна. Ён вырабляе эксклюзіўныя сумкі, паясы, падвескі. У сваіх вырабах выкарыстоўвае старадаўнія сімвалы, славянскія руны.

У 2003 годзе створаны клуб народных майстроў «Традыцыя», у склад якога ўваходзяць 40 майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

1 студзеня 2004 года ў раёне пачаў работу раённы Цэнтр народных мастацкіх рамёстваў «Адраджэнне» (аг. Акцябрская), у якім працуюць гурткі керамікі, ганчарства, ткацтва, вышыўкі, саломапляцення, лозапляцення, разьбы па дрэве. Стварэнне Цэнтра рамёстваў пачалося з арганізацыі экспедыцыйнай работы па раёне з вывучэння гісторыі, этнаграфіі, са знаёмства з людзьмі, якія займаюцца творчасцю.

Асноўнымі напрамкамі працы Цэнтра рамёстваў з'яўляецца адраджэнне старажытных метадаў працы з глінай і старажытны абпал ганчарных вырабаў (пабудова старажытнай пячы); выраб народных традыцыйных касцюмаў для калектываў мастацкай самадзейнасці Віцебскага раёна. З развіццём Цэнтра рамёстваў адкрываюцца студыі творчасці, праводзяцца курсы і майстар-класы па навучанні народным рамёствам для рознага ўзросту.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Большакова, Е. Шедевры Надежды Воробей / Е. Большакова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2005. – 1 лістап. – С. 3.

2. Витебский район // Соломенных дел мастера Витебщины / Н. Л. Федористова, И. П. Хитько, М. П. Шерикова. – Витебск : САМПО, 2009. – С. 44–49.

3. Залесская, С. Мастера / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2006. – 6 ліп. – С. 16.

4. Камлёва, Н. Прутик к прутику / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2015. – 23 апр. – С. 22.

5. Ложечкина, М. Лучшая «Традиция» «Возрождения» / М. Ложечкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 24 марта. – С. 6.

6. Матырка, В. Пад жнівеньскім сонейкам / В. Матырка // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 4 верас. – С. 3.

7. Рыжкова, Н. Умелых рук творения / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2014. – 7 авг. – С. 1, 21.

8. Савченко, Л. Экспозиция «Традиции» / Л. Савченко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 13 снеж. – С. 4.

9. Сергеева, Е. Мастер соломоплетения / Е. Сергеева // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2006. – 7 сак. – С. 2.

10. Синица, И. Мастера декоративно-прикладного искусства / И. Синица // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2004. – 10 крас. – С. 2.

11. Сталярэнка, Н. Быццам з казкі / Н. Сталярэнка // Віцебскі рабочы. – 2006. – 19 снеж. – С. 4.

12. Титова, Н. Народные ремёсла / Н. Титова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2006. – 21 кастр. – С. 2.

13. Фенчанка, А. Нястомная Софія Глот / А. Фенчанка // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2003. – 11 кастр. – С. 2.