Раслінны і жывёльны свет. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 28.02.2018 08:58
- Адноўлена 13.03.2018 11:33
Многія з млекакормячых, распаўсюджаных на тэрыторыі Гарадоцкага раёна ў даўнія часы, зніклі і нідзе больш не сустракаюцца. Гэта слон паўночны, мамант, шарсцісты насарог, пячорны мядзведзь. Некалі былі звычайнымі для гэтых мясцін, а зараз жывуць на іншых тэрыторыях аўцабык, паўночны алень і інш.
У наш час на тэрыторыі раёна водзяцца такія віды дзікіх жывёл, як воўк, бабёр, лось, дзік, казуля, рысь, янотападобны сабака, заяц-бяляк, заяц-русак, куніца, вавёрка, тхор і інш.
Раслінны свет мясцовасці прайшоў шлях эвалюцыйнага развіцця ў мільёны гадоў.
Прыродная расліннасць раёна адносіцца да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная плошча лугоў – 31,4 тыс. га, сухадолаў – 24,1 % усёй плошчы, нізінныя – 70,6 %, заліўныя – 5,3 % плошчы. Пад лясамі знаходзіцца 44 % тэрыторыі раёна. Найбольшая лясістасць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёна. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя з іх – Беразнянскі масіў, Лосвідская, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Больш за 11 % лясоў – пераважна хваёвыя.
На Гарадоччыне ёсць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Яны патрабуюць аховы. Гэта рэдкія рэліктавыя віды: вадзяны арэх, луннік ажываючы, палушнік азёрны.
Вадзяны арэх плаваючы (чылім, рагульнік) расце ў паўночнай частцы возера Ціёста, ля заходняга берага возера Азёрскае, а таксама ў азёрах Мядзесна, Рамашкаўскае і рацэ Аўсянка.
Луннік ажываючы можна сустрэць у трох кіламетрах ад вёскі Смалоўка, на правым беразе ракі Аўсянкі.
Палушнік азёрны расце ў наваколлі вёскі Доўжа, на пясчаным дне ў паласе трыснягу каля возера Лосвіда і ў наваколлі г. п. Езярышча.
ЛІТАРАТУРА
1. Карнялюк, К. Плыве арэх па Паазер'і / К. Карнялюк // Народная газета. – 2007. – 16 лістап. – С. 12.
2. Колца, А. Б. Природа не обошла наш край стороной / А. Б. Колца // Гарадоцкі веснік. – 2010. – 5 чэрв. – С. 8.
3. Мачульский, В. Животный мир Городокского района // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 6 чэрв. – С. 5.
4. Мачульский, В. По страницам Красной книги / В. Мачульский // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 8 верас. – С. 4.
5. Прыродная характарыстыка // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 23–30.
6. Сабицкая, Е. Где парит скопа / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 5 жн. – С. 8.