Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі археалогіі. Гарадоцкі раён

На тэрыторыі Гарадоцкага раёна захавалася шмат помнікаў археалогіі: стаянкі, гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, якія адносяцца да каменнага і жалезнага вякоў, да сярэдневякоўя. Зараз вядома больш за 60 пунктаў, каля якіх выяўлены археалагічныя помнікі.

Даследаванне некаторых гарадзішчаў на тэрыторыі Гарадоцкага раёна дало ўяўленне пра гаспадарку і побыт насельніцтва днепра-дзвінскай культуры ў I тыс. да н. э. і пачатку I тыс. н. э. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць раннія гарадзішчы каля вёсак Буракова і Загорцы.

Выяўленая на гарадзішчы ва ўрочышчы Буракова майстэрня па апрацоўцы жалеза мела прамавугольную форму памерам 4х3 м, у паўночна-заходнім вугле яе размяшчалася сырадутная печ, побач з якой знаходзіліся дзве каменныя накавальні. На падлозе майстэрні знойдзены дзве каменныя кавадлы, сцены, шлакі, кавалачкі жалеза і іншыя адыходы.

На гарадзішчах неаднаразова былі выяўлены ачагі з каменю. Яны падраздзяляюцца на наземныя і змайстраваныя ў яме.

Асноўная маса знойдзеных прадметаў складалася з рэшткаў глінянага ляпнога посуду, упрыгожанага па паверхні разнастайнай формы і велічыні ямкамі, скразнымі адтулінамі па самым венчыку і папярэчнымі лініямі. Увесь посуд грубы па вырабе, слабага абпалу. Акрамя таго, з гліны рабілі прасліцы – невялікія плоскія кружочкі з адтулінамі ў цэнтры, якія ўжываліся для прадзення. Пра развіццё жывёлагадоўлі і палявання сведчаць знаходкі касцей хатняй і дзікай жывёлы. Вялікую ролю ў жыцці старажытнага насельніцтва адыгрывала таксама і земляробства. Да ліку прылад працы трэба аднесці правушныя сякеры, сярпы з выгнутай пад прамым або тупым вуглом спінкай, каменныя зерняцёркі і інш. Сярод вырабаў з косці ёсць наканечнікі стрэл, шылы і іголкі. Бронзавых вырабаў на гарадзішчы Буракова знойдзена параўнальна мала, і ўсе яны прадстаўлены ўпрыгажэннямі.

У гарадзішчы каля вёскі Загорцы, якое мае плошчу 45х52 м, знойдзены рэшткі згарэўшага наземнага драўлянага жылля з каменнымі прымітыўнымі ачагамі на падлозе і рэшткамі абвугленых зерняў пшаніцы. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць знаходкі каменных зерняцёрак. Знойдзена шмат костак хатніх і дзікіх жывёл. Таксама ў гэтым гарадзішчы знойдзены абломкі глінянага посуду з адбіткамі грубай тканіны, а таксама гліняныя прасліцы, у невялікай колькасці бронзавыя аздобы (кольцы, бляшка і інш.).

Асаблівую цікавасць уяўляюць курганы каля в. Дарахі на паўднёвым беразе воз. Сенніца, дзе даволі кампактна размяшчаюцца 11 курганных могільнікаў, у якіх налічваецца да 150 курганоў.

Рэчавы інвентар курганоў у Дарахах прадстаўлены бронзавымі бляшкамі-шкарлупкамі, шклянымі блакітнымі пацеркамі, касцянымі вырабамі, жалезнымі спражкамі, цуглямі, шпорай, ляпной керамікай, якія дазваляюць датаваць гэтыя курганы ў межах VI – пачатку VIII стст.

Цікавыя каменныя крыжы знаходзяцца ў 2 км на захад ад в. Дубраўка на могілках XVI–XIX стст. Крыжы абкладзеныя камянямі. Вышыня крыжоў 0,5–1,2 м. Некаторыя з іх датуюцца XIV–XVII стст. А ў в. Янова Гарадоцкага раёна каля старой дарогі на Віраўлю ўзвышаецца высокі каменны крыж. У яго падножжа ляжыць каменная глыба меншага памеру, якая па абрысах нагадвае крыж з нанесенымі салярнымі знакамі.

На паўднёвым беразе воз. Вышадскае недалёка ад гарадзішча знаходзіцца вялікая колькасць (больш 200) курганоў крывічоў X–XI стст. Вышыня курганоў ад 0,3 да 1,5 м. Найбольш вялікі мае вышыню 5 м. Даследаваў курганныя могільнікі археолаг Г. В. Штыхаў.

Да вывучаных археалагічных помнікаў ранняга (X–XIII стст.) і позняга (XIV–XVII стст.) сярэдневякоўя на тэрыторыі раёна адносяцца гарадзішча каля в. Новы Болецк, селішча, замчышчы каля г. Гарадка і ў г. п. Езярышча.

Спіс помнікаў археалогіі. Гарадоцкі раён

 

Каменны крыж. Гарадоцкі раён, в. Янова. Фотаздымак з сайта http://www.garadvest.byКурганны могільнік. Гарадоцкі раён, в. Вышадкі. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бынькоў, А. Дарахі – месца сенсацыйных знаходак / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2009. – С. 4–5.

2. Гарадоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 201–222.

3. Дорофеев, А. М. Средневековые замки и укрепления Городокщины / А. М. Дорофеев // Гарадоччына ўчора, сёння, заўтра : матэрыялы I Гарадоцкіх краязнаўчых чытанняў, 27 кастрычніка 2007 г. / рэдкал.: А. М. Дарафееў [і інш.]. – Гарадок, 2008. – С. 48–53

4. Зайкоўскі, Э. М. Гарадоччына ў неаліце і бронзавым веку / Э. М, Зайкоўскі // Гарадоччына ўчора, сёння, заўтра : матэрыялы I Гарадоцкіх краязнаўчых чытанняў, 27 кастрычніка 2007 г. / рэдкал.: А. М. Дарафееў [і інш.]. – Гарадок, 2008. – С. 16–19.

5. Заяц, Ю. А. Погребальные памятники третьей четверти I тыс. н. э. Городокского и смежных районов как источник по этнической истории Северо-Восточной и Северной Беларуси / Ю. А. Заяц // Гарадоччына ўчора, сёння, заўтра : матэрыялы I Гарадоцкіх краязнаўчых чытанняў, 27 кастрычніка 2007 г. / рэдкал.: А. М. Дарафееў [і інш.]. – Гарадок, 2008. – С. 26–31.

6. Зямля нашых продкаў // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 31–51.

7. Крупица, Н. Голос кургана / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 26 июля. – С. 2.

8. Левко, О. Н. Археологические памятники Городокщины в свете формирования раннегосударственных образований Восточной Европы / О. Н. Левко // Гарадоччына ўчора, сёння, заўтра : матэрыялы I Гарадоцкіх краязнаўчых чытанняў, 27 кастрычніка 2007 г. / рэдкал.: А. М. Дарафееў [і інш.]. – Гарадок, 2008. – С. 7–16.

9. Левко, О. Н. Городокский курганный могильник / О. Н. Левко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 333.

10. Левко, О. Н. Городокский археологический комплекс у озера Луговое / О. Н. Левко // Славяне на территории Беларуси в догосударственный период: к 95-летию со дня рождения доктора исторических наук, профессора Леонида Давыдовича Поболя : в 2 кн. / О. Н. Левко [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2019. – Кн. 2. – С. 125–142.

11. Левко, О. Н. Городокское селище / О. Н. Левко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 341–342.

12. Наумова, А. Еще один бренд Городокщины?.. / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 9 верас. – С. 5.

13. Наумова, А. О чем молчат курганы / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 3 жн. – С. 5.

14. Черевко, В. В. Археологические исследования на могильнике возле д. Дубровка Городокского района в 2014 г. / В. В. Черевко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. – 2016. – № 1. – С. 153–161.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Артефакты X века обнаружены археологами в Городокском районе Витебской области 

arrow Древние кресты на Городокщине