Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Запаведнікі, заказнікі, паркі. Докшыцкі раён

 

У сучаснай палітыцы аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь асобнае месца адводзіцца буйным дзяржаўным прыродаахоўным установам – запаведнікам і нацыянальным паркам, дзе захаваліся ў першапачатковым стане ўнікальныя прыродныя комплексы, багацце флоры і фаўны.

У Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі такім аб'ектам аховы з'яўляецца Бярэзінскі біясферны запаведнік, які займае плошчу больш за 800 км2, а разам з уваходзячымі ў яго падпарадкаванне дзвюма эксперыментальнымі лесапаляўнічымі гаспадаркамі – звыш 1000 км2.

У Докшыцкім раёне знаходзіцца паўночная частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка плошчай каля 200 км2, тры гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння: Верхневілейскі, Галубіцкая пушча, Сэрвач, створаныя для захавання воднай экасістэмы, а таксама 7 заказнікаў мясцовага значэння, створаныя ў 1996 годзе на тэрыторыі дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановы «Бягомльскі лясгас».

З іх 6 гідралагічных заказнікаў, якія створаны з мэтай захавання ў некранутай прыродзе месцаў росту журавін на балотных масівах.

arrow гідралагічны заказнік «Атрубак» знаходзіцца паміж вёскамі Атрубак і Мацееўцы ў Докшыцкім лясніцтве (урочышча «Кайданаўскае балота»), плошча – 100 га;

arrow гідралагічны заказнік «Віржы» знаходзіцца ў Валкалацкім лясніцтве (урочышча «Загацце»), яго плошча 695 га;

arrow гідралагічны заказнік «Вярэнькі» знаходзіцца паміж вёскамі Вярэнькі і Іванава ў Параф'янаўскім лясніцтве (урочышча «Залатухі»), плошча – 120 га;

arrow гідралагічны заказнік «Забар'е» знаходзіцца ў Бярозкаўскім, Вітунічскім, Замасточскім лясніцтвах (урочышча «Людзвінава»), плошча – 910 га;

arrow  гідралагічны заказнік «Падомхі» знаходзіцца паміж вёскамі Пасекі, Падомхі, Чырвонае Беразіно ў Параф'янаўскім лясніцтве (урочышча «Бараніха»), плошча – 264 га;

arrow гідралагічны заказнік «Чачукі» знаходзіцца паміж вёскамі Вянюціна, Порплішча, Дзядкі, Чачукі ў Параф'янаўскім лясніцтве (урочышча «Раеўка»), плошча – 334 га.

Біялагічны заказнік «Зуйка» мясцовага значэння створаны ў 2016 годзе рашэннем Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта № 60 з мэтай захавання ў некранутай прыродзе вялікай папуляцыі (каля 1 га) лунніка ажываючага, уключанага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Заказнік знаходзіцца паміж вёскамі Балтрамееўцы і Калягі ў Параф'янаўскім лясніцтве. Плошча яго складае 23,96 га.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бышнев, И. И. Среди пущ и болот белорусской земли [Изоматериал] : фотоальбом / И. И. Бышнев, В. С. Ивкович, С. М. Плыткевич. – Минск : РИФТУР, 2005. – 111 с.

2. Докшицкий район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 118–123.

3. Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – 416 с.

4. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с.

5. Скарбы прыроды Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Treasures of Belarusian nature : тэрыторыі, якія маюць міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці / аўт. тэксту і фота: А. В. Казулін [і інш.] ; уклад.: А. В. Казулін [і інш.] ; пер. на англ. мову А. Ф. Агеенка ; пер. на бел. мову Т. І. Улевіч. – Мінск : Беларусь, 2005. – 215 с.