Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Дубровенскі раён

Прыродная расліннасць Дубровенскага раёна належыць да Аршанска-Магілёўскай і Заходне-Дзвінскай геабатанічных акруг. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, знаходзіцца 19 % тэрыторыі раёна.

Найбольшы лясны масіў – Шчэрбінская лясная дача. Значныя масівы – Асінторфскі, Кіраёўскі гай, Беражаны, Лугаўцы, Валькаўшчына. Склад лясоў (у %): хваёвыя – 51,8, яловыя – 14,7, дубовыя – 0,4, ясянёвыя – 0,5, кляновыя – 0,1, бярозавыя – 15,9, асінавыя – 6,9, шэраальховыя – 5,5, чорнаальховыя – 4,3. 72 % лясоў – штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні.

У Дубровенскім раёне налічваецца 31 балота. Яны належаць да Аршанска-Мсціслаўскага тарфянога раёна. Агульная плошча балот – каля 8 тыс. га, з іх 5,4 тыс. га – вярховыя, 2,5 тыс. га – нізінныя, 87 га – пераходныя. Найбольшыя балотныя масівы: Асінаўскае, Шчэрбінскі Мох.

Раслінны покрыў складаецца ў асноўным з шырока распаўсюджаных відаў, што пераважаюць у лясах, на лугах і балотах, а таксама з тых, якія сустракаюцца толькі ў пэўных месцах, але даволі рэдка. Выўлены шэраг відаў раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Рэдкімі відамі, якія трапляюцца ў невялікай колькасці, з'яўляюцца хвошч вялікі, баранец звычайны, чарнакорань голы, сон лугавы, асака каранішчавая, асака павіслая, марошка прысадзістая, павіліца трохкветкавая, пуханос альпійскі, чына горная, фіялка высокая, гарачаўка скрыжавана-лісцевая, расіца круглалістая і іншыя расліны.

Аснову жывёльнага свету складаюць шырока распаўсюджаныя ў паўночным паўшар'і віды: звычайны вожык, ліс, воўк, лось, дзік, янотападобны сабака, звычайная вавёрка, норка, бабёр, ласка, андатра, барсук, шэрая курапатка, шызы голуб, порсткая яшчарка, жабы і іншыя.

Пад ахову трапілі наступныя віды жывёл: буры мядзведзь, барсук вялікі, бугай, шэры журавель, звычайны зімародак, касматаногі сыч, салаўіны цвыркун; мядзянка, рыбец, вусач.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дикарева, Е. Красота Осинторфского края / Е. Дикарева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 5 крас. – С. 2–3.

2. Дубровенскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 2. – С. 230–231.

3. Дубровенский район // Туристские регионы Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008, – С. 146–147.

4. Павлов, П. Природа – дом, в котором будут жить наши дети и внуки / П. Павлов // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 12 крас. – С. 6–7.

5. Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – 56 с.