Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Лёзненскі раён

 

Датай стварэння бібліятэк у раёне лічыцца лістапад 1924 года. Захаваліся архіўныя дакументы, якія сцвярджаюць, што ў гэты час быў створаны Народны дом і пры ім дзейнічала чытальня, у якой налічвалася 1974 кнігі і часопісы. Наведвала ўстанову каля 229 чытачоў.

У 1941 годзе было арганізавана 19 хат-чытальняў у кожным сельскім савеце. Пры раённай бібліятэцы, якая знаходзілася ў распараджэнні РАНА адкрылася і дзіцячая бібліятэка. Кніжны фонд камплектаваўся з мясцовага кніжнага магазіна. У гады вайны дом, дзе размяшчалася ўстанова культуры, быў разбураны, а ўсе кнігі згарэлі.

Пасля выгнання нямецкіх захопнікаў з тэрыторыі раёна лёзненцы прыступілі да аднаўлення народнай гаспадаркі. І, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, мясцовыя ўлады вырашылі адрадзіць бібліятэкі. Кніжны фонд камплектаваўся ў асноўным на ахвяраванні мясцовага насельніцтва.

У 60-я гг. павысіўся ўзровень культуры чытачоў, пашырылася кола іх інтарэсаў, павялічылася цяга да ведаў. Кніжны фонд бібліятэк камплектаваўся важнейшымі партыйнымі дакументамі, даведачнай і вучэбнай, сельскагаспадарчай, класічнай мастацкай літаратурай. Праводзіліся розныя масавыя мерапрыемствы: дыспуты, чытацкія канферэнцыі, гутаркі. Пачалося накапленне вопыту краязнаўчай працы. Быў сабраны багаты матэрыял аб родным краі. Чытачоў знаёмілі з беларускай краязнаўчай літаратурай.

У 1976 годзе ў адпаведнасці з Пастановай ЦК КПСС «Аб павышэнні ролі бібліятэк у камуністычным выхаванні працоўных і навукова-тэхнічным прагрэсе» і згодна з планам перахода бібліятэк на новую форму, зацверджаную Міністэрствам культуры БССР, Лёзненскім райвыканкамам была падпісана пастанова аб арганізацыі адзінай бібліятэчнай сістэмы раёна.

Усе бібліятэкі, у тым ліку раённая і дзіцячая, аб'ядналіся ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму з агульнымі задачамі і прынцыпамі дзейнасці. Узначаліла сістэму Бурак Наталля Міхайлаўна.

Сёння на тэрыторыі раёна размешчана 15 бібліятэк. У склад Лёзненскай ЦБС уваходзіць раённая бібліятэка, 1 гарпасялковая бібліятэка і 13 сельскіх бібліятэк. Бібліятэкі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы абслугоўваюць усе катэгорыі насельніцтва, незалежна ад іх узросту, прафесійнага, адукацыйнага ўзроўню і сацыяльнага становішча. Пры бібліятэках працуе 19 клубаў па інтарэсах , большасць з якіх – дзіцячыя.

Усе бібліятэкі раёна працуюць па профільных праграмах, такіх як: «Мой родны кут», «Адкрытая кніга Лёзненшчыны», «Моладзь у XXI стагоддзі», «Жывая планета», «Памяць», «Жывая спадчына» і інш.

Структура Лёзненскай ЦБС

– Адаменская сельская бібліятэка-філіял № 2;

– Бабінавіцкая сельская бібліятэка-музей, філіял № 5;

– Барсееўская сельская бібліятэка-філіял № 3;

– Веляшковіцкая сельская бібліятэка-філіял № 7;

– Дабрамысленская сельская бібліятэка-філіял № 9;

– Зубкоўская сельская бібліятэка-філіял № 14;

– Кавалёўская сельская бібліятэка-музей, філіял № 18;

– Крынкаўская сельская бібліятэка-філіял № 16;

Лёзненская цэнтральная раённая бібліятэка;

– Надзежынская сельская бібліятэка-філіял № 22;

– Навасельская сельская бібліятэка-філіял № 21;

– Пушкоўская сельская бібліятэка-філіял № 26;

– Стасеўская сельская бібліятэка-філіял № 27;

– Чкалаўская гарпасялковая бібліятэка;

– Якубаўшчынская сельская бібліятэка-філіял № 2.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюлькова, Л. Коротко о центральной библиотечной системе / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 19 верас. – С. 3.

2. Бирюлькова, Л. Хранители книжных душ / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 15 верас. – С. 1–2.

3. Гончарова, А. Неделя творческого общения / А. Гончарова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2010. – 8 кастр. – С. 5.

4. Гончарова, А. «Рекламная деятельность библиотек» / А. Гончарова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 24 лістап. – С. 2.

5. Горнова, Т. Вход в библиотеку... со двора / Т. Горнова // Народнае слова. – 2012. – 2 кастр. – С. 4.

6. Дрилёнок, С. Не угасает интерес к книге / С. Дрилёнок // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2003. – 13 верас. – С. 1.

7. Дрилёнок, С. В. Вся наша жизнь – для читателей / С. В. Дрилёнок ; беседовала Е. Дулуб // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2005. – 13 верас. – С. 4.

8. Дрилёнок, С. В. Навигаторы в океане литературы / С. В. Дрилёнок ; беседовала Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. –13 верас. – С. 2.

9. Дрилёнок, С. В. Не идёте в библиотеку? Тогда библиотека идёт к вам! / С. В. Дрилёнок ; беседовала Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 8 лют. – С. 3.

10. Зуева, С. Библиотекарь – профессия женская / С. Зуева // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 7 сак. – С. 2.

11. Камлёва, Н. Литература на колесах / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2017. – 11 февр. – С. 15.

12. Карпекін, К. Пра часы, калі на кнігі быў вялікі попыт / К. Карпекін // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 31 студз. – С. 7.

13. Саламаціна, Я. Максімум намаганняў для камфорту чытача / Я. Саламаціна // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2008. – 19 лют. – С. 3.