Палацы, сядзібы, паркі. Лёзненскі раён
- Подробности
- Створана 12.12.2019 09:34
- Адноўлена 19.12.2019 11:10
Шматлікія бядоты, што марнавалі беларускую зямлю, знішчылі шмат помнікаў нашай духоўнай і матэрыяльнай культуры. Дойлідства – адна з самых пацярпелых галін.
Калісьці на Беларусі было шмат маёнткаў. Ад большасці з іх засталіся адны ўспаміны ды скупыя кароткія звесткі ў спецыяльных выданнях.
Згодна з картай 1895 года, на тэрыторыі сучаснага Лёзненскага раёна знаходзілася больш як 50 панскіх маёнткаў і фальваркаў. Сёння ад іх амаль нічога не засталося, калі, зразумела, не лічыць адзінкавых мураваных будынкаў на колішніх панскіх дварах. А яшчэ сям-там растуць векавыя ліпы, якія насуперак усяму кожнае лета распускаюцца сваімі залатымі кветкамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандарэнка, У. Станіславоўскія муры / У. Бандарэнка // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1998. – 20 кастр. – С. 4 ; 24 кастр. – С. 4 ; 27 кастр. – С. 4.
2. Бандарэнка, У. Станіславоўскія муры / У. Бандарэнка // Народнае слова. – 1999. – 1 чэрв. – С. 5.
3. Карпекін, К. Незайздросны лёс станіславоўскіх муроў / К. Карпекін // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 9 снеж. – С. 2.
4. Карпекін, К. Тут раней жылі паны / К. Карпекін // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2010. – 23 лют. – С. 3.
5. Карпекін, К. Угоддзі пана Слежаноўскага: (з гісторыі маёнтка Альхімкава) / К. Карпекін // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 4 верас. – С. 7.
6. Малахаў, В. Аб помніках мінуўшчыны / В. Малахаў // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1997. – 2 крас. – С. 3.