Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Расонскі раён

Прыродная расліннасць Расонскага раёна належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі.

Агульная плошча лугоў 10,7 тыс. га. Сухадолы займаюць 31 %, заліўныя – 8 %, нізінныя – 61 %.

Пад лясамі 60 % тэрыторыі Расонскага раёна. Склад лясоў: хваёвыя – 53,1 %, яловыя – 11,2 %, бярозавыя – 26,2 %, асінавыя – 0,9 %, шэраальховыя – 3,4 %, чорнаальховыя – 5,1 % і інш.

9,9 % лясоў пасаджаныя (пераважна хваёвыя насаджэнні).

78 балот (належаць да Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна) агульнай плошчай 14,2 тыс. га, з іх 8,1 тыс. га – вярховыя, 6 тыс. га – нізінныя, 0,1 тыс. га – пераходныя. Найбольшыя балотныя масівы: Заборскі Мох, Юхавіцкі Мох, Расонскі Мох, Межна.

3 паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца: лось, дзік, ліса, воўк, казуля, янотападобны сабака, рысь, заяц-бяляк і заяц-русак, вавёрка, тхор, куніца, выдра, норка, андатра, бабёр, цецярук, глушэц.

3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трапляюцца буры мядзведзь, скапа, беркут, арлан-белахвост, чорнаваллёвая гагара, дзербнік, залацісты сявец, вялікі кулон, сярэдні кулон, трохпальцы дзяцел, шэры саракуш, з раслін – ворлік звычайны, сон шыракалісты, наперстаўка, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзяменцьеў, В. А. Прырода Беларусі: (фізіка-геаграфічны агляд) / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, О. Ф. Якушка. – Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1959. – 315 с.

2. Красная книга Республики Беларусь. Животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с. : ил.

3. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 448 с. : ил.

4. Кузьменко, В. А. Птицы сельских населенных пунктов Белорусского Поозерья / В. А. Кузьменко, В. В. Кузьменко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – № 6. – С. 36–52.

5. Подвительский, В. Межрайонная инспекция охраны животного и растительного мира в 2007 году / В. Подвительский // Голас Расоншчыны. – 2008. – 29 студз. – С. 3.

6. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 3 : Растения, грибы, животные. – 464 с. : ил.

7. Расонскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька–Стаўраліт. – С. 366–367.

8. Россонский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 146–157.